https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


«Белавія» прадаўжае прыпыненне рэйсаў па некаторых напрамках


Вяртанне сродкаў або змяненне даты вылету на адмененыя рэйсы можна будзе зрабіць да 30 сакавіка 2021 года.
У сувязі з прыпыненнем міжнародных авіяцыйных перавозак у шэрагу краін з-за сітуацыі з каранавірусам авіякампанія «Белавія» падаўжае прыпыненне выкананне палётаў па наступных напрамках:

Вена па па 15 жніўня;
Рыга па 16 жніўня;
Ларнака па 31 жнiўня;
Ашхабад па 1 верасня;
Ва ўсе пункты Расіі па 21 жніўня (Варонеж, Казань, Ніжні Ноўгарад па 24 кастрычніка);
Ва ўсе пункты Грузіі па 31 жніўня.

«Звярнуцца ў касы, прадстаўніцтва авіякампаніі, а таксама ў службу падтрымкі па дадзеным пытанні можна будзе ў любы час да 30 сакавіка 2021, не трэба рабіць гэта прама цяпер, усе дадзеныя вашага білета захаваны ў нас у сістэме, таму да нас можна звярнуцца і пасля меркаванай даты палёту, назваўшы нумар вашага білета. Змена даты вылету магчыма толькі адзін раз. У вас ёсць некалькі месяцаў абдумаць, калі вы хочаце ляцець па дадзеным білеце ў наступны раз», — тлумачыць авіякампанія на сваім афіцыйным сайце.

Звязда, 14 жніўня 2020
 
Дата публикации:14.08.2020
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:268
 
Ключевые слова:
Авиаперевозки Белавиа Пандемия Карантин Коронавирус
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме