https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Развіццё электратранспарту - гэта будучае


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 10-га ліпеня, сустракаючыся з работнікамі завода "Атлант" і байцамі студэнцкіх атрадаў - удзельнікамі праекта "Атлант-2020".
"Я заўзяты прыхільнік электрамабіляў. Гэта - будучае, - падкрэсліў беларускі лідар. - Добра, што ў свеце выпрацаваўся такі трэнд, я гэта даўно ўжо адчуў. Узоры (беларускага электратранспарту.) ёсць. Я нядаўна быў на палігоне, бачыў іх. Гэта не толькі легкавы транспарт, але і як грузавічкі. Мы навучыліся іх рабіць. Нам трэба цяпер іх зрабіць прыгожымі і даступнымі па цане".

Ён расказаў, што сам карыстаецца розным электратранспартам і актыўна садзейнічае развіццю такога напрамку ў Беларусі. Гэта важна яшчэ і з улікам маючага адбыцца запуску БелАЭС.

"Мы будзем менш спажываць прыроднага газу, будзем замяшчаць на электрычнасць. Таму лішку не будзе, але будзе дадатковы аб`ём электрычнасці. І мы яго павінны спажыць перш за ўсё ў сябе на рынку, - адзначыў беларускі лідар. - За гэтым будучае. Атамная станцыя - гэта, па-першае, чысціня. Зразумела, бяспека павінна быць гарантавана. Гэта адна з самых лепшых станцый у свеце (што будуецца ў Беларусі.), чаму мы яе і выбралі".

"Я ўпэўнены, што ў гэтай пяцігодцы (наступнай.) мы будзем мець свой добры электрамабіль. Плюс да таго на "Джылі" з кітайцамі мы будзем вырабляць свой электрычны аўтамабіль. Гэта ўжо рэаліі", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў беларускіх электрамабілях пакуль толькі адна асноўная праблема - імпартныя батарэі.

"Але нашы спецыялісты знайшлі нават новыя прынцыпы стварэння гэтых батарэй (не традыцыйныя ліційіонныя, а графенавыя.), якія ў свеце невядомы".

10 ліпеня 2020, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
 
Дата публикации:10.07.2020
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:343
 
Ключевые слова:
Энергетика Белорусская АЭС Электромобиль Автопром Джили
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме