https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


«Белтаможсэрвіс» у I паўгоддзі адправіў у Кітай 12 тыс. т прадукцыі айчынных экспарцёраў


РУП «Белтаможсэрвіс» у I паўгоддзі адправіла ў Кітай 12 тыс. т прадукцыі беларускіх экспарцёраў. Такая інфармацыя размешчаная на сайце прадпрыемства.
У студзені-чэрвені гэтага года «Белтаможсэрвіс» адправіў у Кітай дзевяць кантэйнерных цягнікоў, што склала каля 500 кантэйнераў. Агульны аб’ём пастаўленай прадукцыі — 12 тыс. т. Час у шляху следвання да пункта прызначэння складае 14–16 дзён.

Транспартна-лагістычная кампанія з 2016 года актыўна развівае праекты ініцыятывы «Пояс і шлях» па перавозцы грузаў чыгуначным транспартам у складзе арганізаваных кантэйнерных цягнікоў, з’яўляючыся адначасова грузаатрымальнікам і грузаадпраўшчыкам, суаператарам і экспедытарам кантэйнерных цягнікоў. Улічваючы наяўнасць статусу 3-PL правайдэра, «Белтаможсэрвіс» па даручэнні ўрада ў частцы аказання садзейнічання беларускім экспарцёрам у пастаўках, з пачатку года арганізуе вырашэнне пытанняў транспартнай лагістыкі, у тым ліку ў Кітай. Для гэтага прадпрыемства стала біржавым брокерам — пасярэднікам паміж пакупніком і прадаўцом.

«Для аказання паслуг пакупніку намі набываецца тавар на Беларускай універсальнай таварнай біржы. Таксама „Белтаможсэрвіс“ у камплекце прапануе паслугу па захоўванні і дастаўцы тавару», — растлумачылі на прадпрыемстве.

Такім чынам, «Белтаможсэрвіс» займаецца комплексным рашэннем транспартных пытанняў, гэта значыць пры адпраўцы цягнікоў прадпрыемства аказвае поўны комплекс паслуг, уключаючы кансалідацыю тавару на ўласных тэрміналах, прадастаўленне рухомага складу, афармленне неабходных транспартных і іншых дакументаў, транспартна-экспедыцыйнае абслугоўванне на ўсім шляху руху, мытнае дэклараванне і інш. Усё гэта дазваляе істотна эканоміць на дастаўцы тавараў, што павышае іх цэнавую канкурэнтаздольнасць на знешніх рынках, падкрэслілі ў кампаніі.

Звязда, 11 ліпеня 2020
 
Дата публикации:11.07.2020
Тематика:Транспорт, Экономика
Просмотров:375
 
Ключевые слова:
Контейнерные перевозки Китай Логистика Товары из Беларуси Белтаможсервис
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме