https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 


Найти
 
 


"Белкамунмаш" вырабіць 12 тралейбусаў з аўтаномным ходам для ўкраінскага горада Днепр


Аб гэтым паведамілі на прадпрыемстве.
ААТ "Кіруючая кампанія холдынга БКМ" заключыла дагавор на пастаўку тралейбусаў ва ўкраінскі горад Днепр.

Умовы кантракта прадугледжваюць, што вырабам 12 тралейбусаў мадэлі 32100D "Белкамунмаш" будзе займацца сумесна са сваёй даччынай кампаніяй ТАА "БКМ-Украіна".

Машыны абсталююць сістэмай аўтаномнага ходу на базе суперкандэнсатараў, аналагічнай той, якая выкарыстоўваецца ў электробусах вытворчасці "Белкамунмаш".

Гэту сістэму вызначаюць доўгі тэрмін службы, меншая ў параўнанні з літыевай батарэяй вага. У сукупнасці гэта дае высокую (максімальна магчымую пры такім салоне) пасажыраўмяшчальнасць і дае магчымасць выкарыстоўваць экспрэс-зарадку тралейбуса (5-6 хвілін) на канцавым пункце пасля завяршэння маршруту.

Уся партыя тралейбусаў будзе абсталявана сістэмай відэанагляду, кандыцыяніравання пасажырскага салона і кабіны вадзіцеля.

15 жніўня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:15.08.2019
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:64
 
Ключевые слова:
Украина Городской транспорт Троллейбус Белкоммунмаш
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме