https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 


Найти
 
 


Беларускія аграрыі амаль на 97 працэнтаў выканалі дзяржзаказ па збожжы


Аб гэтым сведчаць даныя Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Гаспадаркі Беларусі паставілі ў лік дзяржзаказу больш за 787 тыс. т збожжа, што складае 96,6 працэнта запланаванага.

Поўнасцю ўжо выканалі заданне тры рэгіёны: Брэсцкая, Віцебская і Мінская вобласці. Згодна з аператыўнай інфармацыяй міністэрства, у Беларусі збожжавыя і зернебабовыя культуры (з кукурузай) убраны практычна на 90 працэнтах плошчы.

Намалочана больш за 6 млн 556 тыс. т збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць складае 31,2 ц/га. Кукуруза пакуль убрана толькі з 2,5 тыс. га, гэта крыху больш за 1 працэнт. Усяго пад гэту культуру ў бягучым годзе адведзена больш за 231 тыс. га. Намалот на сёння складае амаль 19 тыс. т зерня. У сярэднім з 1 га аграрыі ўбіраюць 74,1 ц зерня кукурузы.

10 верасня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:10.09.2019
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:54
 
Ключевые слова:
Урожай Уборочная кампания Зерновые
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме