https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 


Найти
 
 


Адмова Беларусі ад абмежавальных мер з-за пандэміі поўнасцю сябе апраўдвае


Такое меркаванне выказаў старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч.
"Беларусь - гэта краіна з адкрытай эканомікай, таму мы не можам апынуцца ўбаку ад тых праблем, якія ўзнікаюць з-за пандэміі на глабальным рынку. Вядома, для нас гэта таксама вельмі сур`ёзны выклік, але тое, што эканоміка краіны прадаўжала працаваць, большасць прадпрыемстваў не закрыліся, гэта, на маю думку, вельмі прадуманае, правільнае, а галоўнае, эфектыўнае рашэнне, бо яно дазволіла захаваць працоўныя месцы і вытворчыя працэсы", - адзначыў кіраўнік БелГПП.

Паводле яго слоў, большасць меркаванняў экспертаў зводзіцца да таго, што рашэнне Беларусі адмовіцца ад абмежавальных мер дае магчымасць таксама мінімізаваць страты ў галіне эканомікі. А некаторым беларускім прадпрыемствам за час пандэміі ўдалося нават павялічыць экспарт прадукцыі, гэта датычыцца айчынных вытворцаў прадуктаў харчавання.

"Вядома, гэты падыход цалкам апраўдвае сябе. Думаю, што гэта ў тым ліку дапаможа нашай краіне лягчэй выйсці з цяперашняй няпростай сітуацыі, бо, нягледзячы на ​​негатыўны знешні ўплыў, вытворчы працэс і дзелавое жыццё ў нашай краіне не спыніліся. Гэта было абсалютна правільным рашэннем", - лічыць Уладзімір Улаховіч.

Што датычыцца работы Беларускай ГПП, то пандэмія, вядома ж, унесла свае карэктывы.

"У сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй праводзіць дзелавыя мерапрыемствы стала немагчыма. Але няма ліха без дабра - мы навучыліся эфектыўна выкарыстоўваць фарматы анлайн-сустрэч. Амаль штодзень праводзяцца вебінары, бізнес-сустрэчы, анлайн-канферэнцыі, цяпер на выхадзе электронная платформа для прадпрыемстваў. Першая віртуальная выстава беларускіх вытворцаў Made in Belarus #AgroFood пачне сваю работу 16 чэрвеня, прычым да яе праяўляюць ужо вялікую цікавасць прадстаўнікі бізнесу з многіх краін. Учора правялі анлайн-сустрэчу з прадстаўнікамі БелГПП па ўсім свеце - ад Аўстраліі да Вялікабрытаніі. У нас захоўваецца нармальны дзелавы тонус дзейнасці, таму што місія і функцыя палаты - гэта падтрымка прадпрымальніцкай супольнасці, і мы прыкладаем для гэтага максімум намаганняў", - адзначыў старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

БЕЛТА, 29 мая 2020
 
Дата публикации:29.05.2020
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:31
 
Ключевые слова:
Коронавирус Пандемия Made in Belarus #AgroFood
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме