https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Як беларускія машынабудаўнікі замяшчаюць імпарт


Беларусы вырабляюць тэхніку, якой па праве можна ганарыцца. Адзін з прыкладаў — збожжаўборачная жняярка ЖЗК-9-2 вытворчасці ААТ «Гомельскі завод ліцця і нармаляў».
Сельгасмашына даказала сваю эфектыўнасць, высокую прадукцыйнасць, эканомію рэсурсаў і адзначана Дзяржаўным знакам якасці. Як ствараецца сельгасмашына, прызнаная эталонам, 
і чаму гэта важна — з першых вуснаў ад гомельскіх машынабудаўнікоў.

Інжынерыя якасці

Гомельскі завод ліцця і нармаляў уваходзіць у склад холдынга «Гомсельмаш». З канвеераў ГЗЛіНа сёння сыходзіць больш за 150 мадэляў навясной, прычапной і самаходнай сельгастэхнікі. На прадпрыемстве праведзена каласальная работа па імпартазамяшчэнні камплектуючых.

Забяспечаны закрыты вытворчы цыкл: уласныя ліцейная, метызная і зборачная вытворчасці. Адліваюць высокатрывалы, серы чыгун, каляровыя металы, сталь. У метызным цэху выпускаецца да паўсотні відаў метызаў. Увогуле, на заводзе наладжана вытворчасць найшырэйшага спектра дэталяў: ад балтоў і шайб да зварных рам і складаных элементаў умацоўвання. Адзін з ключавых этапаў вытворчасці — стварэнне рамы жняяркі — выконваецца ў зборачным корпусе. Над зборкай працуюць слесары, мантажнікі, электрыкі, спецыялісты па гідраўліцы і пнеўматыцы...

На фінішнай прамой свайго стварэння тэхніка абавязкова праходзіць стэндавае выпрабаванне. Мадэлююцца ўмовы рэальнай работы машыны ў полі.

Ад ліцейнага цэха да поля

Жняярка для збожжавых культур ЖЗК-9-2, адзначаная Дзяржаўным знакам якасці, адрозніваецца вялікай шырынёй ахопу — 9 метраў. Яна здольная ўбіраць звыш 7 гектараў за гадзіну.

— Мы глядзім у будучыню. Яшчэ нядаўна ў палях працавалі з трохметровымі жняяркамі. Калі наш завод пачынаў асвойваць збожжаўборачную тэхніку — гэта былі чатырох-пяціметровыя жняяркі, потым паступова — шасці-сяміметровыя, а самая вялікая, якую мы выраблялі, — 12 метраў захопу. Але самыя запатрабаваныя якраз дзевяці- і сяміметровыя агрэгаты, — тлумачыць першы намеснік галоўнага інжынера ААТ «Гомельскі завод ліцця і нармаляў» Алег Шляхто.

Адзначаная дзяржаўнай узнагародай ЖЗК-9-2, дадае першы намеснік галоўнага інжынера, забяспечвае максімальную загрузку ў дзейнасці энергаёмістых камбайнаў, якія выконваюць уборку на шырокіх участках палёў.

— З савецкага часу ўсе памятаюць, што тэхніка, прадукцыя з Дзяржаўным знакам якасці — гэта найлепшае! Прызнанне стымулюе наш калектыў удасканальваць работу! Адзначу, што машыну такой высокай якасці нам удалося атрымаць дзякуючы ўкараненню высокіх тэхналогій, выкарыстанню ў працэсе яе вытворчасці рабатызаваных комплексаў. Але жняярку для збожжавых культур ЖЗК-9-2 плануем і далей мадэрнізаваць, будзем паляпшаць яе характарыстыкі, бо ў свеце вытворчасць сельгасмашын вельмі хутка развіваецца, — падкрэслівае Алег Шляхто.

Аўтаматызацыя — у дапамогу чалавеку

У жняярцы прымяняюцца датчыкі аўтакапіявання, якія забяспечваюць раўнамерную вышыню зрэзу нават на няроўных участках поля. Сістэма аўтаматычна падладжваецца пад рэльеф, рэгулюе вугал зрэзу і тым самым змяншае страты збожжа.

Акрамя таго, ЖЗК-9-2 аснашчана сучасным шматфункцыянальным раз’ёмам злучэння з камбайнам. Сістэма гідраўлікі машыны сінхранізуе з рухам камбайна работу матавіла, шнэка і транспарцёраў. Тым самым не толькі павышаецца прадукцыйнасць работы тэхнікі ў цэлым, але і палягчаецца работа камбайнера.

Адзін з галоўных плюсаў ЖЗК-9-2 — высокі ўзровень лакалізацыі. Больш за 90 % камплектуючых — беларускай вытворчасці, амаль на 80 % жняярка — вынік работы менавіта гомельскіх вытворцаў сельгасмашын.

На прадпрыемстве адзначаюць, што менавіта высокая якасць — гарантыя зацікаўленасці гандлёвых партнёраў у тэхніцы гомельскай вытворчасці.

— Прадукцыя ГЗЛіНа запатрабавана не толькі сярод беларускіх сельгасарганізацый, але і гаспадарак Расійскай Федэрацыі (ад Краснадара да Уладзівастока), Казахстана, Узбекістана, — адзначае намеснік галоўнага інжынера па вытворчасці ААТ «Гомельскі завод ліцця і нармаляў» Максім Міцкевіч.

Сельгастэхніка гомельскай вытворчасці працуе і на палях краін Афрыкі і Лацінскай Амерыкі.

— Цяперашнія дасягненні — вынік досведу, назапашанага пакаленнямі нашых працаўнікоў, — перакананы Максім Міцкевіч. — Завод — гэта жывы арганізм. За стварэннем тэхнікі — вельмі адказная, грунтоўная праца канструктараў, тэхнолагаў, эканамістаў, усіх рабочых. Вялікая каманда завода — гэта амаль 4400 чалавек.

Калі якасць — дзяржаўная справа

Машыны, народжаныя на сваёй зямлі, — з прыцэлам на будучыню, у якой беларуская тэхніка — вядучая. Так у цэлым можна акрэсліць стратэгію далейшага развіцця гомельскіх вытворцаў сельгасмашын.

Сёння на ГЗЛіНе ўжо распрацоўваюць новыя мадэлі тэхнікі. Канструктарскае бюро працуе над жняяркамі з шырынёй захопу да 12 метраў, мадыфікацыямі для кукурузы і сланечніку, сістэмамі дакладнага земляробства, сумяшчальнымі з GPS і ГЛАНАСС. За ўкараненнем сучасных лічбавых тэхналогій — стабільная работа тэхнікі, эканомія паліва, зніжэнне нагрузкі на працаўніка.

— Прысваенне Дзяржаўнага знака якасці — знакавая падзея для нашага калектыву і прадпрыемстваў галіны ў цэлым. Гэта прызнанне тэхналагічнага ўзроўню, інжынернай думкі і надзейнасці, якой давяраюць працаўнікі ў полі, — пацвярджэнне таго, што прадукцыя адпавядае найлепшым сусветным узорам. Адзнака на такім высокім узроўні для калектыву — гэта стымул пацвярджаць і надалей якасць нашай работы, развівацца, станавіцца яшчэ лепшымі, — падкрэслівае дырэктар ААТ «Гомельскі завод ліцця і нармаляў» Мікалай Панфіленка.

Аўтар: Наталля Капрыленка
Звязда, 15 траўня 2025
 
Дата публикации:15.05.2025
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:75
 
Ключевые слова:
Гомель Сельхозтехника Жатка Импортозамещение Знак качества
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме