https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Расійскага саюза выставак і кірмашоў ацаніў патэнцыял Белэкспа


Улады рэспублікі прынялі рашэнне аб будаўніцтве новай пляцоўкі для правядзення найбуйнейшых выставачных мерапрыемстваў у сучасным выкананні з удзелам замежных інвестараў.
Новая выставачная пляцоўка ў беларускай сталіцы будзе драйверам эканамічнага і культурнага жыцця ў краіне, сказаў прэзідэнт Расійскага саюза выставак і кірмашоў Сяргей Варанкоў падчас візіту ў ММВЦ "Белэкспа".

Паводле яго слоў, цяпер кангрэсна-выставачная дзейнасць – не толькі лакаматыў развіцця эканомікі, але і інстытут сацыялізацыі. У Расіі гэта было цудоўна прадэманстравана ў момант увядзення самых жорсткіх санкцый.

Кіраўнік саюза ўдакладніў, што перад РФ тады паўстала задача не толькі імпартазамяшчэння, але і тэхналагічнай незалежнасці, а зараз і тэхналагічнага лідарства. Неабходна было зноў сабраць усе кааперацыйныя ланцужкі, замясціць замежных пастаўшчыкоў, знайсці крыніцы паралельнага імпарту, арганізаваць вытворчасць унутры краіны.

"Гэта было забяспечана шмат у чым дзякуючы кангрэсна-выставачным мерапрыемствам, таму што на тысячах выставак праходзіць больш як 50 млн сустрэч і заключаецца здзелак на суму каля 18 трлн (расійскіх) рублёў. Гэта фактычна 10% ВУП краіны", - растлумачыў Варанкоў.

Ён дадаў, што выставачныя цэнтры – гэта не проста месцы, дзе дэманструецца прадукцыя, а пляцоўкі, дзе падпісваюцца кантракты, заказчыкі знаходзяць пакупнікоў, а інвестары – праекты. Наяўнасць такой інфраструктуры пазітыўна адбіваецца на эканамічным развіцці.

"У бліжэйшыя гады вы ўбачыце, як тут будуць праходзіць самыя значныя мерапрыемствы, якія будуць генерыраваць не толькі здзелкі для эканомікі краіны, але і асноўны паток дзелавога турызму", - лічыць прэзідэнт РСВК.

На яго думку, Белэкспа дазваляе праводзіць у Беларусі мерапрыемствы самага разнастайнага характару і зместу.

"У Мінску такая цудоўная пляцоўка з’явілася, гэта драйвер эканомікі, інстытут сацыялізацыі – месца, якое будзе развіваць і фармаваць усе кампетэнцыі ў эканоміцы, сацыяльнай, культурнай сферы Рэспублікі Беларусь", - рэзюмаваў Варанкоў.

Мінск, 15 траўня 2025
Sputnik
 
Дата публикации:15.05.2025
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:44
 
Ключевые слова:
Выставка Белэкспо Импортозамещение Санкции Деловой туризм
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме