https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі ў суткі шыюць каля 2 мільёнаў масак


Пра гэта распавёў намеснік старшыні канцэрна "Беллегпрам" Вадзім Ламкоў ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1".
Па словах прадстаўніка канцэрна, літаральна за адзін тыдзень Беларусі ўдалося нарасціць вытворчасць ад 1 мільёна да двух мільёнаў масак у суткі:

- На піку эпідэміялагічнай сітуацыі вырабляліся 2,3 мільёна масак у суткі. Цяпер падтрымліваюцца такія ж тэмпы вытворчасці. Акрамя гэтага, прадпрыемствы канцэрна шыюць парадку 250 тысяч ахоўных касцюмаў у суткі. У гэтым удзельнічаюць усе прадпрыемствы канцэрна усіх формаў уласнасці.

Вадзім Ламкоў падкрэсліў: запатрабаванні па закупках канцэрн цалкам задавальняе. Пры гэтым гатовы вырабляць больш, калі спатрэбіцца:

- На дадзены момант толькі ў незавершаным этапе работы знаходзяцца каля 10 мільёнаў масак і парадку 3 мільёнаў на складах. Акрамя гэтага, выконваючы ўказанні Кіраўніка дзяржавы, мы шукаем добрыя варыянты экспарту.

Звязда, 3 траўня 2020
 
Дата публикации:03.05.2020
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:287
 
Ключевые слова:
Медицинская маска Эпидемия Коронавирус
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме