https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Амбасада назвала топ-10 расійскіх рэгіёнаў, якія імпартуюць беларускія тавары


Пасольства Беларусі ў Расіі апублікавала на сваім сайце спіс расійскіх рэгіёнаў, якія ў 2019 годзе больш за ўсё імпартавалі беларускіх тавараў.
"У дзясятку лідараў, якія імпартуюць тавары з Беларусі, па выніках 2019 года ўвайшлі: Маскоўская вобласць, Масква, Смаленская вобласць, Санкт-Пецярбург, Бранская вобласць, Рэспубліка Татарстан, Кемераўская, Калінінградская, Ленінградская і Свярдлоўская вобласці, - пералічылі ў дыпмісіі. - На іх долю прыпадала 70,8 працэнта беларускага экспарту ў Расію".

У топ-10 пастаўшчыкоў тавараў у Беларусь увайшлі: Цюменская, Смаленская і Маскоўская вобласці, Масква, Рэспубліка Татарстан, Санкт-Пецярбург, Пермскі край, Калужская вобласць, Рэспубліка Башкартастан і Новасібірская вобласць. На іх долю прыпадала 73,4 працэнта расійскага імпарту ў Беларусь.

"Дадатная дынаміка экспарту забяспечана ў гандлі з 49 суб`ектамі Расійскай Федэрацыі", - канстатавалі ў пасольстве.

Супрацоўніцтва Беларусі з суб`ектамі Расіі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заключанымі пагадненнямі аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і культурным супрацоўніцтве (78 пагадненняў з 71 расійскім рэгіёнам). Акрамя таго, у рамках міжрэгіянальнага супрацоўніцтва заключана амаль 400 дагавораў паміж абласцямі Беларусі, Мінскам і суб`ектамі РФ, а таксама паміж беларускімі раёнамі, гарадамі і расійскімі муніцыпальнымі ўтварэннямі.

"З мэтай нарошчвання беларускага экспарту на расійскі рынак прымаюцца меры па далейшым развіцці міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, - падкрэслілі ў дыпмісіі. - У 2019 годзе арганізавана 108 візітаў беларускіх дэлегацый у расійскія рэгіёны і 28 візітаў/ устрэч Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Расіі з кіраўнікамі суб`ектаў РФ. Беларусь наведала 71 дэлегацыя расійскіх рэгіёнаў, у тым ліку сем - на чале з губернатарамі. Адбылося 263 візіты дэлегацый беларускіх дзелавых колаў і 126 візітаў прадстаўнікоў расійскага бізнесу ў Беларусь".

Праведзена 29 пасяджэнняў двухбаковых рабочых груп (саветаў дзелавога супрацоўніцтва) з суб`ектамі Расіі. Падпісана 162 міжрэгіянальныя дакументы аб супрацоўніцтве з 47 рэгіёнамі Расіі. Беларускія арганізацыі прынялі ўдзел у 220 кірмашах у расійскіх гарадах па продажы беларускай прадукцыі, а таксама у 269 выстаўках, форумах, прэзентацыях у расійскіх рэгіёнах.

23 красавіка 2020, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
 
Дата публикации:23.04.2020
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:326
 
Ключевые слова:
Беларусь-Россия Товарооборот Статистика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме