https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Шклозавод "Нёман" вызвалілі ад некаторых падаткаў і дазволілі эмітаваць акцыі ў кошт доўгу


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 24 красавіка падпісаў Указ № 144 "Аб ААТ "Шклозавод "Нёман", паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
У мэтах стварэння спрыяльных умоў для стабільнага функцыянавання прадпрыемства яго капітальныя збудаванні і зямельныя ўчасткі з 1 красавіка 2020 па 31 снежня 2044 года вызваляюцца ад падатку на нерухомасць і зямельнага падатку.

Шклозавод "Нёман" пры наяўнасці ўласнага капіталу будзе штогод ажыццяўляць эмісію акцый дадатковага выпуску ў кошт пагашэння запазычанасці, якая ўтварылася на 1 мая 2020 года, перад ААТ "Белаграпрамбанк". Сума, на якую павялічваецца статутны фонд у сувязі з эмісіяй акцый, павінна быць не больш розніцы паміж коштам чыстых актываў і сумай статутнага і рэзервовых фондаў прадпрыемства і не павінна перавышаць 20% яго статутнага фонду.

Пры адсутнасцi ў ААТ "Шклозавод "Нёман" уласнага капіталу для эмісіі акцый банку будзе прапанавана даць адтэрміноўку да 1 студзеня 2041 года і растэрміноўку з 1 студзеня 2041 па 31 снежня 2044 года па пагашэнні запазычанасці.

Частка аб`ектаў нерухомасці, якія належаць прадпрыемству, будзе бязвыплатна перададзена ва ўласнасць Лідскаму раёну.

Звязда, 24 красавіка 2020
 
Дата публикации:24.04.2020
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:313
 
Ключевые слова:
Стеклозавод "Нёман" Фінансы Налоги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме