https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У суботніку прынялі ўдзел каля 2,3 млн беларусаў, пералічана Br8,7 млн


У рэспубліканскім суботніку, паводле папярэдніх даных, прынялі ўдзел 2,3 млн беларусаў, сабрана каля Br8,7 млн, паведаміў намеснік прэм`ер-міністра Уладзімір Кухараў.
"Сёння жыхары краіны актыўна прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку. Усяго, паводле папярэдніх даных, удзельнічалі каля 2,3 млн чалавек. Яны працавалі ў розных месцах, займаліся прывядзеннем у парадак населеных пунктаў, добраўпарадкаваннем, пасадкай лесу. Усяго сабрана і пералічана каля Br8,7 млн", - адзначыў Уладзімір Кухараў.

Віцэ-прэм`ер нагадаў, што 50 працэнтаў сабраных грошай застаецца ў распараджэнні аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама. Яны будуць накіраваны на добраўпарадкаванне населеных пунктаў, месцаў пахаванняў, дзіцячых лагераў. Яшчэ 50 працэнтаў пойдзе на будаўнічыя работы ў Нацыянальным мастацкім музеі і рэканструкцыю комплексу на месцы спаленай вёскі Ала ў Светлагорскім раёне.

Уладзімір Кухараў лічыць, што суботнік стаў добрай традыцыяй, якая дазваляе бачыць вынікі сваёй працы, таму людзі актыўна ў ім удзельнічаюць.

"Гэта ўсё робіцца для таго, каб кожны ўнёс свой пасільны ўклад у развіццё і добраўпарадкаванне мясцін, дзе ён пражывае. Гэта, вядома, людзей стымулюе да таго, што традыцыю трэба прадаўжаць", - сказаў ён.

Урад таксама далучыўся сёння да суботніка, прэм`ер-міністр Сяргей Румас разам з віцэ-прэм`ерамі і супрацоўнікамі Апарата Савета Міністраў высадзілі лес у Капыльскім раёне.

25 красавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:25.04.2020
Тематика:Культура, Экономика
Просмотров:193
 
Ключевые слова:
Субботник Благоустройство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме