https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дакументы на $10 млн падпісаны на пасяджэнні беларуска-ўкраінскага кансультатыўнага савета


Дзевяць дакументаў на суму каля $10 млн падпісаны на пасяджэнні беларуска-ўкраінскага кансультатыўнага савета дзелавога супрацоўніцтва, якое стала часткай праграмы I Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны.
Рамачны кантракт па прадастаўленні крэдытнага забеспячэння тавараабароту падпісаны паміж ТАА з ЗІ "БНХ Украіна" і АТ "Банк Крэдыт Днепр". Гомельскае і Віцебскае аддзяленні БелГПП падпісалі пагадненні аб супрацоўніцтве з украінскімі калегамі. 

Кантракты на пастаўку прадукцыі ў краіну-суседку заключылі "Мазырсоль", Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб`яднанне, Даманаўскі вытворча-гандлёвы камбінат. 

Як адзначыў у гутарцы з журналістамі прэзідэнт Гандлёва-прамысловай палаты Украіны Генадзь Чыжыкаў, беларуская прадукцыя запатрабавана на ўкраінскім рынку. 

"Марка "Зроблена ў Беларусі" азначае высокую якасць. Гэта ведаюць украінскія спажыўцы", - сказаў ён. У ліку пытанняў, якія разгледзелі сёння бакі на пасяджэнні, - распрацоўка праекта пагаднення паміж Кабінетам міністраў Украіны і ўрадам Беларусі аб зацвярджэнні Палажэння аб стварэнні і прымяненні электроннай сістэмы сертыфікацыі паходжання тавараў. 

Абмяркоўвалася міжрэгіянальнае супрацоўніцтва і экспартны патэнцыял абласцей, перспектывы выкарыстання гандлёвых пляцовак для пашырэння ўзаемнага гандлю Беларусі і Украіны, узаемадзеянне дзелавых колаў, прадпрыемстваў у розных сферах. Беларуска-ўкраінскі кансультатыўны савет дзелавога супрацоўніцтва створаны ў 2010 годзе з мэтай садзейнічання развіццю супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Украінай у гандлёва-эканамічнай сферы, пашырэнню кантактаў паміж прадстаўнікамі дзелавых колаў, нарошчванню тавараабароту паміж дзвюма краінамі.

25 кастрычніка 2018, Гомель
БЕЛТА

 
Дата публикации:25.10.2018
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:569
 
Ключевые слова:
Кредиты Финансы Форум регионов Украина Гомель Товары из Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме