https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" у 2016 годзе плануецца інвесціраваць амаль $120 млн.


Аб гэтым паведаміў 25 чэрвеня першы намеснік дырэктара ЗАТ "Кітайска-беларускі індустрыяльны парк" Кірыл Карацееў, выступаючы на Дні беларускай эканомікі на Сусветнай выстаўцы "ЭКСПА-2015".
"На сённяшні дзень мы знаходзімся на стадыі будаўніцтва, асвойваем тэрыторыю каля 350 га. У праект ужо інвесціравана амаль $90 млн, на працягу наступнага года мы плануе аб`ём інвестыцый каля $120 млн", - адзначыў Кірыл Карацееў. Паводле яго слоў, да верасня наступнага года будзе створана ўся неабходная інфраструктура. Адначасова ствараецца лагістычны парк.

Цяпер у індустрыяльным парку зарэгістравана 7 рэзідэнтаў - кампаніі з Кітая, Беларусі і Расіі. "З задавальненнем будзем бачыць у ліку рэзідэнтаў і еўрапейскія кампаніі", - запэўніў Кірыл Карацееў.

Сёння на Сусветнай выстаўцы "ЭКСПА-2015" у Мілане праходзіць Дзень беларускай эканомікі. У ходзе мерапрыемстваў будуць прадстаўлены інвестыцыйныя магчымасці Беларусі, новыя ўмовы эканамічнага супрацоўніцтва, звязаныя з членствам Беларусі ў Еўразійскім эканамічным саюзе, а таксама вопыт супрацоўніцтва па праектах гандлёвага і доўгатэрміновага фінансавання. Запланавана правядзенне кантактна-кааперацыйнай біржы.

Удзел у мерапрыемствах прымаюць найбуйнейшыя беларускія і італьянскія кампаніі, якія працуюць у сферах харчовай прамысловасці, машынабудавання, лёгкай прамысловасці, прыборабудавання, медыцыны, нафтахіміі, фармацэўтыкі, энергетыкі, інфармацыйных тэхналогій і іншых сектарах эканомікі, а таксама міжнародныя фінансавыя інстытуты, буйныя італьянскія банкі і кіруючы склад італьянскіх агенцтваў.

25 чэрвеня 2015, Мілан
Юлія Огнева - БЕЛТА
 
Дата публикации:25.06.2015
Тематика:Индустриальный парк в Беларуси, Экономика
Просмотров:1024
 
Ключевые слова:
Товары из Беларуси ЭКСПО-2015 Всемирная выставка Логистика Строительство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме