https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Пераважная большасць прадпрыемстваў Беларусі не разгубіліся ў новых эканамічных умовах


Аб гэтым заявіў 19 траўня прэм`ер-міністр Андрэй Кабякоў на пасяджэнні Савета Міністраў, на якім разглядаліся вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ў першым квартале 2015 года.
"Мы бачым, што пераважная большасць прадпрыемстваў не разгубіліся ў новых эканамічных умовах, абнавілі асартымент выпускаемай прадукцыі, утрымліваюць традыцыйныя і знаходзяць новыя рынкі збыту, спраўляюцца з крызіснымі з`явамі ўласнымі сіламі, працуюць над выдаткамі", - адзначыў Андрэй Кабякоў. Пры гэтым ён канстатаваў, што на шэрагу прадпрыемстваў сітуацыя больш складаная - для іх традыцыйныя рынкі закрыліся, а на новыя з існуючай наменклатурай прадукцыі пакуль прабіцца не атрымліваецца. "За кожным прадпрыемствам стаяць канкрэтныя людзі. Мы тут ідзём сваім шляхам і працуем па двух напрамках: індывідуальна разбіраемся з кожным прадпрыемствам і паралельна рэалізуем агульнасістэмныя меры падтрымкі. Сітуацыі ва ўсіх розныя, таму выпрацоўваем і нестандартныя рашэнні", - растлумачыў прэм`ер-міністр.

Паводле яго слоў, асноўная задача - захаваць ядро і інтэлектуальны патэнцыял прадпрыемстваў, якія апынуліся ў складанай эканамічнай сітуацыі. "На прадпрыемствах з няпоўнай занятасцю неабходна даць людзям магчымасць падзарабіць, заканадаўства гэта дазваляе. Аблвыканкамам і міністэрствам у гэтым пытанні неабходна прымаць самыя актыўныя меры", - адзначыў Андрэй Кабякоў. Ён падкрэсліў, што калі ў прадпрыемства напрацаваны канкрэтныя кантракты з канечным спажыўцом, асабліва па экспарце, то ўрад сумесна з банкамі шукае варыянты прыцягнення рэсурсаў пад вытворчасць.

19 траўня 2015, Мінск
Юлія Огнева - БЕЛТА
 
Дата публикации:19.05.2015
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1174
 
Ключевые слова:
Кризис Диверсификация экспорта
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме