https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Вынікі першага квартала 2014 года сведчаць аб ажыўленні беларускай эканомікі


Аб гэтым гаворыцца ў паведамленні прэс-службы ўрада.
Адзначаецца, што рост валавога ўнутранага прадуктупа выніках першага квартала 2014 года выйшаў з зоны адмоўных значэнняў і склаў 100,5%. "Гэтыя вынікі ўдалося дасягнуць ва ўмовах стагнацыі знешніх рынкаў і запавольвання эканамічнага росту ў асноўных краінах-партнёрах", — гаворыцца ў паведамленні.

Падкрэсліваецца, што "стабілізавана сітуацыя ў прамысловасці": у сакавіку ў дачыненні да лютага гэтага года прамысловая вытворчасць дабавіла 11,4%. Ранні пачатак вясновых палявых работ і рашэнні па своечасовым іх фінансаванні станоўча адбіліся на працы сельскай гаспадарцы: у сакавіку прадукцыя гэтага сектара эканомікі ў гаспадарках усіх катэгорый прырасла на 13,4%.

У студзені—лютым экспарт перавысіў імпарт на 460,9 млн. долараў ЗША. Станоўчае знешнегандлёвае сальда ў лютым прырасло на 193 млн. долараў ЗША.

Запасы гатовай прадукцыі да сярэднямесячнага аб`ёму вытворчасці зніжаюцца: на 1 красавіка 2014 года яны склалі 80,3%, што ніжэй чым у аналагічным перыядзе 2013 года (82,1%).

"Вынікі працы эканомікі ў цэлым знаходзяцца ў рамках індыкатыўных параметраў, зацверджаных ва ўрадзе", — адзначаецца ў паведамленні.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 18 красавіка 2014
 
Дата публикации:18.04.2014
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:1444
 
Ключевые слова:
Экспорт Товарооборот Сальдо ВВП
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме