https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Краіны СНД і Балтыі павінны стварыць адзіны інстытут сертыфікацыі чыгуначнага транспарту, лічыць кіраўнік РЖД


Кіраўнік ААТ "Российские железные дороги" (РЖД) Уладзімір Якунін прапанаваў стварыць адзіны наднацыянальны інстытут сертыфікацыі ў сферы чыгуначнага транспарту для краін СНД і Балтыі.
З такой прапановай ён выступіў падчас сустрэчы прэм`ер-міністра РФ Уладзіміра Пуціна з удзельнікамі чыгуначнага форуму "Стратэгічнае партнёрства 1520" 3 чэрвеня ў Сочы.

Якунін падкрэсліў, што гэта — адзінае меркаванне Украіны, Беларусі і іншых краін. "Трэба, каб сертыфікацыйны інстытут стаў наднацыянальным, каб не было асобных органаў, напрыклад ва Узбекістане, Расіі, Латвіі, Азербайджане", — цытуюць Якуніна РІА Новости. "Патрэбная адзіная сістэма", — лічыць ён.

У сваю чаргу, Пуцін адзначыў, што гэта пытанне будзе разгледжана ва ўрадзе. "Калі ласка, сфармулюйце, абмяркуем на ўрадавым узроўні", — сказаў ён. "Галоўнае, каб нічога не палітызавалася, каб разумелі, што гаворка ідзе пра эканамічныя катэгорыі", — дадаў ён.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 3 чэрвеня 2011
 
Дата публикации:03.06.2011
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:2006
 
Ключевые слова:
Стратегическое партнёрство Железные дороги Таможенный союз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме