https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Аляксей Кудрын: Беларусь за тры гады павінна прыватызаваць актывы на 7,5 млрд. долараў


Беларусь у адпаведнасці з умовамі крэдытнай праграмы ЕўрАзЭС у найбліжэйшыя тры гады павінна прыватызаваць актывы на 7,5 мільярда долараў, паведаміў віцэ-прэм`ер — міністр фінансаў РФ Аляксей Кудрын 24 мая на нарадзе ў расійскім урадзе па бюджэце.
"Мы ўзгаднілі, што аб`ём прыватызацыі будзе не менш чым 2,5 мільярда долараў штогод, гэта значыць, сумарна ў выніку праграмы 7,5 мільярда долараў прыватызацыйных актываў павінна быць прадстаўленая", — цытуе Кудрына РІА Новости. Паводле слоў віцэ-прэм`ера, спіс актываў, выстаўленых для прыватызацыі на першыя два гады праграмы, павінен быць складзены на працягу трох месяцаў.

"Мы завяршылі падрыхтоўку ўсіх матэрыялаў для прыняцця рашэння па выдзяленні крэдыту Беларусі з антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС", — сказаў Кудрын.

Паводле яго слоў, з беларускім бокам узгоднены параметры крэдыту — 3 млрд. долараў на працягу трох гадоў. "У 2011 годзе з 3 мільярдаў долараў па просьбе Беларусі будзе выдзелены 1 мільярд 240 мільёнаў долараў. Першы транш будзе накіраваны на працягу тыдня пасля прыняцця рашэння антыкрызісным фондам", — паведаміў кіраўнік Мінфіна РФ, удакладніўшы, што першы транш складзе 800 мільёнаў долараў.

Паводле яго слоў, 4 чэрвеня адбудзецца сустрэча міністраў фінансаў краін СНД, на якой краіны — удзельніцы ЕўрАзЭС прымуць канчатковае рашэнне аб выдзяленні крэдыту Беларусі.

Як паведамляў БелаПАН, незалежныя эксперты скептычна ацэньваюць магчымасці продажу актываў на 3 млрд. долараў у найбліжэйшыя месяцы, як гэта рэкамендуе расійскі віцэ-прэм`ер Кудрын. У прыватнасці, на думку экс-кіраўніка Нацбанка Беларусі Станіслава Багданкевіча, эфектыўна прадаць актывы дзяржпрадпрыемстваў не атрымаецца з-за цяжкай эканамічнай, а таксама няпростай палітычнай сітуацыі ў Беларусі.

Што да крэдыту ў памеры 1 млрд. долараў, які Беларусь разлічвае атрымаць з Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭс, то ён пойдзе "на праяданне", лічыць Багданкевіч.

"Нам трэба сёння стабілізаваць валютны рынак, а гэта значыць, што нам патрэбны крэдыты на праяданне", — сказаў экс-кіраўнік Нацбанка.

Між тым, на думку Багданкевіча, "Расія і Кудрын разумеюць, што ў гэты момант немагчыма хутка збалансаваць гандаль". "Калі ў нас 2,5 млрд. долараў перавышэнне імпарту над экспартам, з чаго залічваць у ЗВР? Трэба аплачваць імпарт. Таму грошы пойдуць у тую ж Расію на аплату газу, сыравіны, камплектуючых, што яна пастаўляе", — сказаў ён.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 24 мая 2011
 
Дата публикации:24.05.2011
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:3103
 
Ключевые слова:
Приватизация в Беларуси Валютный кризис в Беларуси Финансы Кредиты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме