https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


«Бабруйскаграмаш» плануе павялічыць пастаўкі сельгастэхнікі ў Латвію


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе «Бабруйскаграмаш».
«Кіруючая кампанія холдынгу «Бабруйскаграмаш» плануе павялічыць пастаўкі сельскагаспадарчай тэхнікі ў Латвію. Такое рашэнне было агучана ў час рабочага візіту на прадпрыемства дырэктара кампаніі SIA Balttehnika Ігара Зіміна.

Дадзеная кампанія з’яўляецца афіцыйным дылерскім і сервісным цэнтрам холдынгу ў Латвійскай Рэспубліцы.

У час рабочага візіту прадстаўнік латвійскай кампаніі азнаёміўся з выставачнай экспазіцыяй холдынгу, дзе былі прадстаўлены навінкі сельскагаспадарчай тэхнікі. Таксама пазнаёміўся з ходам мадэрнізацыі вытворчасці. Ігар Зімін адзначыў наяўнасць шырокай лінейкі тэхнікі, сертыфікаванай у адпаведнасці з патрабаваннямі ЕС.

«У час перагавораў бакі падвялі вынікі супрацоўніцтва за мінулы перыяд 2021 года, вызначылі напрамкі работы па павелічэнню і пашырэнню наменклатуры будучых паставак, а таксама прыйшлі да дамоўленасці аб прадаўжэнні сумеснай работы па сертыфікацыі сельскагаспадарчай тэхнікі холдынгу „Бабруйскаграмаш“ у адпаведнасці са стандартамі ЕС», — падкрэслілі ў прэс-службе.

ААТ Кіруючая кампанія холдынгу «Бабруйскаграмаш» з’яўляецца адным з найбуйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчых машын і прыстасаванняў у краінах Усходняй Еўропы. Прадпрыемства працуе на рынку сельскагаспадарчай тэхнікі з 1974 года. Асартымент прадукцыі налічвае больш за 150 найменняў. На сённяшні дзень тэхніка холдынгу пастаўляецца больш як у 50 краін свету.

Звязда, 1 лістапада 2021
 
Дата публикации:01.11.2021
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:234
 
Ключевые слова:
Сельхозтехника Латвия Бабруйск Евросоюз Сертификация Бобруйскагромаш
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме