https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Гомельтранснафта" абмежавала прапампоўванне па "Дружбе" ў Польшчу з-за рамонту


Аб гэтым паведаміў прадстаўнік "Транснафты" Ігар Дзёмін.
ААТ "Гомельтранснафта Дружба" на трое сутак абмежавала прапампоўванне нафты па нафтаправодзе "Дружба" ў напрамку Польшчы з-за пазапланавага рамонту, які пачаўся ўчора, на адной з ветак трубаправода. 

"З учарашняга дня "Гомельтранснафта" пачала пазапланавы рамонт на адной з ветак магістральнага нафтаправода "Дружба", абмежаваўшы прапампоўванне ў напрамку Адамавай Заставы (Польшча) арыенціровачна на трое сутак, пры гэтым планавае заданне месяца не пераглядаецца", - сказаў Ігар Дзёмін.

Нафтаправод "Дружба" забяспечвае пастаўкі нафты на беларускія НПЗ і яе транзіт у Еўропу. Трубаправод бярэ свой пачатак у Самарскай вобласці, праходзіць праз Бранск і далей разгаліноўваецца на два ўчасткі: паўночны і паўднёвы, праходзіць праз Беларусь, Украіну, Польшчу, Чэхію, Славакію, Германію, Венгрыю, Латвію, Літву.

7 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:17.11.2021
Тематика:Транспорт, Экономика
Просмотров:221
 
Ключевые слова:
Нефтепровод Дружба Польша
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме