https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


На Мінскім маторным заводзе пачалі мантаж новага абсталявання


У першым боксе эксперыментальнага цэха Мінскага маторнага завода пачаўся мантаж сучаснага еўрапейскага абсталявання для правядзення доследна-канструктарскіх работ, паведамляе Telegram-канал прадпрыемства.
Новы выпрабавальны стэнд з сістэмай аўтаматызаванага кіравання прызначаны для правядзення выпрабаванняў рухавікоў высокіх экалагічных узроўняў, у тым ліку Еўра-6 і Stage 5, і магутнасцю да 240 кВт. Абсталяванне дасць магчымасць праводзіць выпрабаванні па вызначэнні тэхніка-эканамічных і экалагічных паказчыкаў рухавікоў.

Выпрабавальны бокс будзе аснашчаны высокатэхналагічнымі сістэмамі для стварэння нагрузкі на рухавік і забеспячэння яго работы і спецыяльным абсталяваннем для вымярэння выкідаў шкодных рэчываў у газах, якія адпрацавалі.

Да дастаўкі найскладанага абсталявання было падрыхтавана і капітальна адрамантавана памяшканне, якое складаецца з двух злучаных боксаў і дапаможных аддзяленняў.

Новае абсталяванне складаецца з вялікай наменклатуры камплектуючых. Работы па яго наладцы працягнуцца некалькі тыдняў. Паўнавартаснае функцыянаванне плануецца ўжо да сакавіка наступнага года.

Цяпер мантажом займаюцца тыя людзі, якім трэба будзе працаваць на стэндавых выпрабаваннях высокатэхналагічных матораў, каб разумець прынцыпы працы знутры. Ужо ўстаноўлены сілавая шафа і сістэма кандыцыянавання паветра, зманціраваны пнеўмакампрэсар з рэсіверам і блокам падрыхтоўкі сціснутага паветра з асушальнікам, неабходныя для забеспячэння абсталявання бокса сціснутым паветрам.

Калі гэта вельмі складанае абсталяванне зманціруюць і будуць праведзены пуска-наладачныя работы, прадстаўнікі кампаніі-вытворцы навучаць спецыялістаў ММЗ усім тонкасцям работы на новым выпрабавальным стэндзе.

«З улікам усіх значных задач, якія стаяць перад Мінскім маторным заводам, і перспектыўных распрацовак сусветнага ўзроўню якасці ўстаноўка абсталявання такога высокага ўзроўню і функцыяналу — значны крок у мадэрнізацыі і ўдасканаленні ўсёй вытворчасці», — гаворыцца ў паведамленні.

Звязда, 17 лістапада 2021
 
Дата публикации:17.11.2021
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:214
 
Ключевые слова:
Моторостроение ММЗ Испытательный стенд Оборудование
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме