https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што пры правільным падыходзе краіна зможа выкарыстоўваць усю электраэнергію, выпрацаваную БелАЭС


Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, прымаючы намесніка прэм`ер-міністра Юрыя Назарава, памочніка кіраўніка дзяржавы Аляксандра Косінца і міністра энергетыкі Віктара Каранкевіча з дакладам аб стане і развіцці энергетычнага комплексу краіны.
"Хачу вас папрасіць, каб вы асабліва не перажывалі наконт "ах, экспарт, лішняя энергія, няма куды дзяваць". Калі мы разумна разгорнемся, то нам яшчэ мала будзе гэтай электраэнергіі. Гэта суперчыстая крыніца энергіі, яна патрэбна ўсюды і ва ўсім: пачынаючы ад жылля да прамысловасці і самой атамнай станцыі", - адзначыў Прэзідэнт.

У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся, якія перспектывы выкарыстання атамнай энергіі ў краіне, па якіх напрамках плануецца весці работу па павелічэнні спажывання электраэнергіі.

"Трэба будзе - пабудуем і другую атамную станцыю. У гэтым уся перспектыва. Нас увесь час крытыкаваў Захад, асабліва нашы суседзі: "Ах, станцыя, бяспека і іншае". А самі запланавалі будаўніцтва станцый. Раней Літва ледзь вымаўляла гэта, цяпер яна ўжо задумалася аб будаўніцтве, а можа, вярнуцца да Ігналінскай АЭС. І Польшча плануе будаваць, усе астатнія або будуюць, або пабудавалі ўжо, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Таму атамная энергія - гэта будучыня. І, дзякуй богу, што мы ў свой час узяліся за гэту праблему, угадалі, што трэба гэтым займацца. Гэта перспектыва, высокія тэхналогіі".



3 чэрвеня 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.06.2021
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:226
 
Ключевые слова:
Ядерная энергетика Белорусская АЭС
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме