https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мёрскі металапракатны завод пачаў пастаўку белай бляхі прадпрыемствам


Мёрскі металапракатны завод адгрузіў амаль 300 т белай бляхі Глыбоцкаму малочнакансерваваму камбінату, паведаміў генеральны дырэктар ТАА "ММПЗ-груп" Пётр Шымуковіч.
Мёрскі металапракатны завод пачаў пастаўляць сваю прадукцыю на беларускі рынак, і першым значным пакупніком стаў Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат. Адзін з вядучых вытворцаў малочнай прадукцыі, у тым ліку згушчанага малака, якое мае вялікі попыт як на айчынным рынку, так і на замежным, набывае ў Мёрах белую бляху. Яе на прадпрыемстве выкарыстоўваюць для вытворчасці кансервавых бляшанак. "Глыбоцкаму МКК ужо адгрузілі больш за 275 т белай бляхі. Прадукцыя пад брэндам Miory Steel арыентавана пераважна на экспарт. Галоўны напрамак паставак - гэта краіны Еўрапейскага саюза. Туды экспартуем халоднакатаны метал. Гэты від прадукцыі і белую бляху адпраўляем таксама на расійскі рынак. Працуем па заказах прадпрыемстваў. Сумарна за ўвесь час вытворчасці адгрузілі больш за 250 вагонаў прадукцыі", - расказаў Пётр Шымуковіч.

Ён таксама дадаў, што гадавая вытворчая магутнасць ММПЗ складае 150 тыс. т белай бляхі і да 50 тыс. т таварнага халоднакатанага пракату. Белая бляха выпускаецца ў рулонах і лістах. Яна выкарыстоўваецца ў вытворчасці розных відаў бляшанак для кансервавання прадуктаў, накрывак для слоікаў, коркаў для шкляных бутэлек, аэразольных балонаў, тары для лакафарбавых матэрыялаў і іншых вырабаў. Гэта экалагічна бяспечны, трывалы і надзейны матэрыял, які забяспечвае высокую ступень аховы ад пранікнення бактэрый, вільгаці, святла і паху.

1 чэрвеня 2021, Віцебск
Алеся Пушнякова - БЕЛТА
 
Дата публикации:01.06.2021
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:251
 
Ключевые слова:
Мёры Белая жесть Металлопрокат ММПЗ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме