https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лукашэнка аб развіцці "Вялікага каменя": зыходзіць будзем з інтарэсаў дзяржавы і інвестараў


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заслухаў 7-га чэрвеня даклад аб перспектывах развіцця Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень".
"Прычына нашай сённяшняй сустрэчы ў тым, што ўрад унёс нарматыўна-прававы акт (праект указа Прэзідэнта) аб удасканаленні пэўных норм, якія звязаны з кіраваннем і дзейнасцю гэтага парка", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што экасістэма "Вялікага каменя" прывабная асаблівымі фінансавымі ўмовамі, развітой інфраструктурай, лагістыкай і геаграфічным месцаразмяшчэннем. Аб гэтым сведчыць стабільны і паступальны рост колькасці рэзідэнтаў (на 10-15 працэнтаў у год) і ствараемых вытворчасцей.
"Ільготныя ўмовы значныя ў парку. І мы стваралі гэты парк, арыентуючыся на тое, што зможам у краіну прыцягнуць найвышэйшыя тэхналогіі. Абучым нашых людзей гэтым тэхналогіям. І вопыт парка ў вытворчых сферах перанясём на Беларусь. Гэта самае галоўнае", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Ён пацікавіўся, які эфект для краіны прынесла стварэнне індустрыяльнага парка і ўвядзенне льготных фінансавых умоў для яго рэзідэнтаў. "Гэта вельмі важна. Нельга прымаць нарматыўна-прававыя акты, тым больш указы Прэзідэнта, не пераканаўшыся ў тым, а які вынік быў ад ранейшых такіх рашэнняў", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

У "Вялікім камені" ўжо рэалізуюцца праекты 69 рэзідэнтаў з заснавальнікамі з 13 краін (ад Кітая да Германіі, Швейцарыі і ЗША). Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што індустрыяльны парк ужо амаль 10 гадоў існуе ў пэўных прававых умовах. Практыка паказала, што асобныя напрамкі прававога рэгулявання, магчыма, патрабуюць удакладнення і развіцця. Асабліва для павелічэння інвестыцыйных укладанняў і нарошчвання эканамічнага эфекту парка для краіны ў цэлым. "Там ужо цэлы горад склаўся са сваімі, можна сказаць, норавамі, якія не супярэчаць Рэспубліцы Беларусь, мараллю і вытворчасцю", - канстатаваў Прэзідэнт.

Падрыхтаваным праектам указа прапануецца скарэкціраваць некаторыя ўмовы функцыянавання парка "Вялікі камень", а таксама палепшыць рэгуляванне бізнесу ў ім. У прыватнасці, прапануецца стварэнне кластараў, падтрымка інавацыйнай дзейнасці. "Што датычыцца кластараў, арганізацыйнай структуры, калі гэта важна і патрэбна - якія праблемы, мы будзем ісці гэтым шляхам, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - І другое - паляпшэнне, падтрымка інавацыйнай дзейнасці. Што яшчэ патрэбна да таго, што ўжо сёння створана? Таму што льготныя ўмовы, рэжым у парку вельмі прывабныя. Магчыма, мы чагосьці не стварылі. Зыходзіць будзем выключна з інтарэсаў інвестара і інтарэсаў нашых эканомікі, дзяржавы, грамадства".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што прадастаўленне дадатковых прэферэнцый інвестарам парка "Вялікі камень" павінна быць выгадна з пункту гледжання інтарэсаў дзяржавы. "Калі мы нешта атрымліваем, значыць, трэба прымаць нейкія меры. Калі мы дзеля нейкіх інвестараў гэта робім, без карысці для дзяржавы, наўрад ці такія прапановы мною будуць падтрыманы", - адзначыў Прэзідэнт.

Як расказаў кіраўнік адміністрацыі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" Аляксандр Ярашэнка, у развіццё "Вялікага каменя" ўсімі ўдзельнікамі ўжо ўкладзена больш за $670 млн. Пры гэтым доля бюджэтных укладанняў склала ўсяго 5 працэнтаў, або амаль $31 млн, якія былі накіраваны на інфраструктуру.

Парк арыентаваны на чатыры базавыя кластары: аўтакампаненты, электратранспарт і электраабсталяванне, медыцынская прадукцыя і абсталяванне, фармацэўтыка, комплексная лагістыка. Цяпер у індустрыяльным парку зарэгістраваны 69 рэзідэнтаў з 13 краін з заяўленым аб`ёмам інвестыцый больш як $1,25 млрд. Амаль палова з іх ужо запусцілі вытворчасці, што дало магчымасць стварыць звыш 1,66 тыс. рабочых месцаў.

На гэты момант завершана будаўніцтва інфраструктуры на тэрыторыі першачарговага асваення плошчай 855 га. У бліжэйшыя пяць гадоў плануецца пачаць другі этап развіцця парка (417 га), павялічыць колькасць рэзідэнтаў да 170 і забяспечыць інвестыцыйныя ўкладанні на ўзроўні амаль $1 млрд.

Для стымулявання ў парку новага інвестыцыйнага цыкла падрыхтаваны праект указа кіраўніка дзяржавы, накіраванага на паляпшэнне інвестыцыйнага клімату. Сярод прапанаваных змяненняў - спрашчэнне адміністрацыйных працэдур, наданне большай самастойнасці органам кіравання парка, пашырэнне відаў дзейнасці.



7 чэрвеня 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:07.06.2021
Тематика:Индустриальный парк в Беларуси, Экономика
Просмотров:544
 
Ключевые слова:
Великий камень Технологии Инвестиции Инновации
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме