https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначае, што так званы калектыўны Захад не зацікаўлены ва ўмацаванні Еўразійскага эканамічнага саюза і ўзмацненні новага канкурэнта на сусветным рынку


Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 21 мая, выступаючы на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што з пандэміяй і абвастрэннем сацыяльна-эканамічных пытанняў з-за яе наступстваў сутыкнуўся ўвесь свет. "Але мы ў прыдачу да гэтай напасці аказаліся ўцягнуты ў працэсы палітычнай турбулентнасці", - сказаў ён.

"Вы бачыце той каласальны націск, які зведвае не толькі Беларусь. Таксама цяпер мы з`яўляемся сведкамі планамернага, прадуманага зацяжнога санкцыйнага прэсінгу на нашы дзяржавы і перш за ўсё на Расію. З улікам таго, як разгортваюцца падзеі, зразумела, што ў той ці іншай ступені сітуацыя закране кожнага з нас. Тут толькі пытанне часу", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка пералічыў, што пад ударам могуць апынуцца гандлёвыя адносіны, банкаўска-фінансавая сфера, вытворчая кааперацыя і выбудаваныя лагістычныя ланцужкі.



"Відавочна, што так званы калектыўны Захад не зацікаўлены ва ўмацаванні нашага саюза і ўзмацненні новага канкурэнта на сусветным рынку. Таму трэба разважна ацэньваць негатыўны ўплыў такога націску звонку і ўжо цяпер прадумаць меры рэагавання - ад мэтавага нарошчвання імпартазамяшчэння і ўзаемнага гандлю да, калі спатрэбіцца, увядзення ў рамках кампетэнцыі саюза прамых абмежавальных мер. Гэтыя меры мы можам выкарыстоўваць, як гэта робяць нашы канкурэнты на Захадзе. У выпадку абвастрэння эканамічнай сітуацыі", - заявіў Прэзідэнт Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка ў сувязі з гэтым адзначыў, што яму спадабалася заява ганаровага старшыні ВЕЭС Нурсултана Назарбаева, які сказаў, што ў краін саюза ёсць усё, каб процістаяць сучасным выклікам - ад прадуктаў харчавання да самых сучасных тэхналогій.

Прэзідэнт Беларусі таксама выказаў перакананне, што бакі здольныя прадэманстраваць адзінства, забяспечыць самадастатковасць эканомікі ЕАЭС і яе ўстойлівы рост.

21 мая 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:21.05.2021
Тематика:ЕАЭС, Экономика
Просмотров:416
 
Ключевые слова:
Интеграция Видеоконференция Импортозамещение Санкции Продовольственная безопасность Технологии
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме