https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Апублікаваны пералік украінскіх тавараў, якія трапілі пад індывідуальнае ліцэнзаванне


Адпаведная пастанова Савета Міністраў № 292 ад 26 траўня 2021 года размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Рашэнне прынята ў сувязі з сістэматычным парушэннем Украінай прынцыпаў свабоднага гандлю і ў адпаведнасці з подп.1.5 п.1 указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 красавіка 2016 года № 124 «Аб дзяржаўным рэгуляванні знешнегандлёвай дзейнасці».

Імпарт у Беларусь асобных відаў тавараў, што паходзяць з Украіны, пры іх памяшчэнні пад мытныя працэдуры выпуску для ўнутранага спажывання (за выключэннем змяшчэння пад мытную працэдуру выпуску для ўнутранага спажывання ў мэтах завяршэння дзеяння мытнай працэдуры свабоднай мытнай зоны) і свабоднай мытнай зоны ажыццяўляецца па разавых ліцэнзіях . Выдаваць такія ліцэнзіі ўпаўнаважана Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю па ўзгадненні з дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі.

У спіс прадукцыі, якая трапляе пад гэтую пастанову, увайшлі кандытарскія вырабы з цукру, шакаладу і іншых гатовых харчовых прадуктаў, якія змяшчаюць какава, садавінныя і агароднінныя сокі, піва. Акрамя таго, новы парадак ліцэнзавання закране пліт драўнянастружкавых і драўнянавалакністых, шпалер і аналагічных насценных пакрыццяў, туалетнай паперы і асобных відаў кардоннай і папяровай ўпакоўкі, будаўнічай цэглы з керамікі, керамічнай пліткі, шкляных ампул, радыятараў і іншых вырабаў і іх частак з чорных металаў, сельскагаспадарчых машын для апрацоўкі глебы, пральных машын, мэблі і яе частак.

Міністэрству замежных спраў даручана паведаміць Еўразійскую эканамічную камісію і Выканаўчы камітэт Садружнасці Незалежных Дзяржаў аб прыняцці гэтай пастановы.

Асноўная частка пастановы уступае ў сілу праз 10 дзён пасля афіцыйнага апублікавання і будзе дзейнічаць на працягу 6 месяцаў.

Звязда, 29 траўня 2021
 
Дата публикации:29.05.2021
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:345
 
Ключевые слова:
Украина Санкции Товарооборот Антимонопольное регулирование Внешняя торговля
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме