https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прадпрыемствы канцэрна "Беллеспаперапрам" павялічылі экспарт прадукцыі ў I квартале 2021 года амаль на 20 працэнтаў


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе канцэрна.
За першыя тры месяцы 2021 года арганізацыі канцэрна на знешнія рынкі паставілі прадукцыі на $176,4 млн, што на 19,9 працэнта больш, чым у студзені-сакавіку 2020 года.

"Рост экспартных адгрузак адзначаецца на рынках і блізкага, і далёкага замежжа. У краіны СНД рэалізавана тавараў на $83,3 млн, што на 14,5 працэнта больш за мінулагодні ўзровень. У далёкае замежжа экспартавана прадукцыі на $93,1 млн. Рост склаў 25,1 працэнта", - расказалі ў канцэрне.

У геаграфіі паставак традыцыйна лідзіруючую пазіцыю займаюць Расія (больш за 32 працэнты), Польшча (16 працэнтаў) і Кітай (11,5 працэнта). Усяго прадукцыя арганізацый "Беллеспаперапрама" ў студзені-сакавіку экспартавалася ў 38 краін.

У канцэрне падкрэслілі, што найбольшую долю ў таварнай структуры экспарту займае прадукцыя глыбокай перапрацоўкі, у якой утворана найбольшая дабаўленая вартасць. Гэта драўняныя пліты, мэбля, цэлюлоза, фанера, папера і кардон. Па ўсіх гэтых таварах забяспечаны рост адгрузак.

30 красавіка 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:30.04.2021
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:297
 
Ключевые слова:
Деревообработка Беллесбумпром
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме