https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэм’ер-міністры дзяржаў Еўразійскага эканамічнага саюза 5 лютага на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета ў Алматы дамовіліся аб механізме прымянення мер у адказ супраць трэціх краін


Пра гэта паведаміла падчас тэлемосту памочнік старшыні Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Ія Малкіна, каментуючы вынікі пасяджэння.
«Быў заслуханы даклад аб прымяненні мер у адказ на мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза ў адпаведнасці з артыкулам 40 Дагавора аб ЕАЭС, — сказала Ія Малкіна. — Па гэтым пытанні таксама атрымалася дзяржавам-сябрам дамовіцца аб асноўных прынцыпах механізму прымянення дадзенага артыкула».

На пасяджэнні разглядаліся таксама новыя падыходы да ўдасканалення механізмаў прымянення спецыяльных ахоўных, антыдэмпінгавых і кампенсацыйных мер.

«Гэтае пытанне кіраўнікі ўрадаў узгаднілі ў цэлым, ёсць некаторыя моманты, якія звязаны з ужываннем так званага права вета: кансультацыі працягнуцца па гэтым напрамку. Але ў цэлым былі выпрацаваны канкрэтныя прапановы па парадку прымянення гэтых мер», — дадала памочнік старшыні Калегіі ЕЭК.

Звязда, 5 лютага 2021
 
Дата публикации:05.02.2021
Тематика:ЕАЭС, Экономика
Просмотров:717
 
Ключевые слова:
Интеграция Алматы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме