https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Краіны СНД могуць стаць мацней толькі дзякуючы салідарнай адказнасці і з`яднанасці


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 18 снежня ў час анлайн-пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД.
Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, Садружнасць Незалежных Дзяржаў, што б ні гаварылі скептыкі, адбылася і стала адным з эфектыўных інструментаў забеспячэння рэгіянальнай стабільнасці. Разам з тым ён лічыць, што гэты інструмент мае патрэбу ва ўдасканаленні, паколькі пастаянна з`яўляюцца новыя выклікі. Яркім прыкладам, адзначыў Прэзідэнт, стала абвастрэнне сітуацыі ў Нагорным Карабаху.

Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што ў сённяшніх няпростых умовах асаблівую важнасць набывае няўхільнае выкананне ўзятых на сябе краінамі СНД абавязацельстваў. "Не будзем выконваць тое, аб чым мы дамовіліся, ніякіх у нас не будзе ні саюзаў, ні ў далейшым дамоўленасцей. Рэалізацыя гэтых дамоўленасцей не павінна быць справай густу або асабістых пераваг - за намі мільёны людзей", - падкрэсліў ён.

Прэзідэнт заявіў, што Беларусь заўсёды прытрымлівалася і будзе прытрымлівацца такіх прынцыпаў. "Упэўнены, што, старшынствуючы ў Садружнасці, пры вашай падтрымцы мы зможам рэалізаваць намечаныя планы і значна рушыць наперад ва ўсебаковым умацаванні дзяржаў - удзельніц Садружнасці, - сказаў беларускі лідар. - Мы можам стаць мацней толькі дзякуючы салідарнай адказнасці і з`яднанасці".

Аляксандр Лукашэнка запэўніў калег па СНД, што беларускі бок выпрацуе канкрэтныя напрамкі і меры па паглыбленні інтэграцыі на прасторы Садружнасці і накіруе іх ва ўсе дзяржавы.

18 снежня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:18.12.2020
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:278
 
Ключевые слова:
Интеграция Сотрудничество Содружество независимых государств
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме