https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Стратэгія інтэграцыі, рынак газу, прадастаўленне Кубе і Узбекістану статусу наглядальніка - асноўныя тэмы саміту ЕАЭС


Аб гэтым паведаміла 7 снежня падчас відэамоста памочнік старшыні Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Ія Малкіна.
У парадак дня маючага адбыцца 11 снежня пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета з удзелам кіраўнікоў дзяржаў Еўразійскага эканамічнага саюза ўнесена 28 пытанняў. Асноўнымі тэмамі стануць стратэгія развіцця еўразійскай інтэграцыі да 2025 года, пераход да другога этапу фармавання агульнага рынку газу ЕАЭС, прадастаўленне Кубе і Узбекістану статусу наглядальніка пры ЕАЭС.

"У парадку дня пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета - 28 пытанняў, - сказала Ія Малкіна. - Кіраўнікі дзяржаў разгледзяць дапрацаваны праект стратэгічных напрамкаў развіцця інтэграцыі да 2025 года. У парадку дня - пытанні прадастаўлення Узбекістану і Кубе статусу дзяржавы - наглядальніка пры ЕАЭС і асноўныя напрамкі міжнароднай дзейнасці саюза на 2021 год".

Таксама плануецца разгледзець праект пагаднення аб абмене інфармацыяй у сферы процідзеяння легалізацыі (адмыванню) даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансаванню тэрарызму пры перамяшчэнні наяўных грашовых сродкаў праз граніцу Еўразійскага эканамічнага саюза.

"Кіраўнікі дзяржаў зацвердзяць бюджэт саюза на 2021 год, разгледзяць пытанні аб пераходзе да другога этапу фарміравання агульнага рынку газу Еўразійскага эканамічнага саюза і аб дарожнай карце па гарманізацыі заканадаўства дзяржаў саюза ў нафтавай сферы і іншыя пытанні", - дадала Ія Малкіна.

"Пасяджэнне пройдзе ў рэжыме відэаканферэнцсувязі. Раней, па прапанове беларускага боку, мы планавалі правесці яго ў вочным фармаце з удзелам усіх кіраўнікоў дзяржаў адначасова з Першым еўразійскім эканамічным форумам. Але жыццё ўносіць свае карэктывы. І ў гэтым няпростым годзе, напэўна, заканамерна, што і пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета пройдзе ў рэжыме відэаканферэнцсувязі", - адзначыла памочнік старшыні Калегіі ЕЭК.

7 снежня 2020, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
 
Дата публикации:07.12.2020
Тематика:ЕАЭС, Экономика
Просмотров:427
 
Ключевые слова:
Интеграция Куба Узбекистан ЕЭК
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме