https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі зацверджаны тэрміны ўводу АЭС


У Беларусі ўказам № 447 ад 30 лістапада 2020 года зацверджаны тэрміны ўводу Беларускай АЭС, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.
Дакумент накіраваны на забеспячэнне ўводу ў эксплуатацыю БелАЭС, а таксама ўрэгуляванне пытанняў прыёмкі ў эксплуатацыю яе энергаблокаў.

Ва ўказе замацаваны тэрміны ўводу станцыі ў эксплуатацыю: першага энергаблока — ў 2021 годзе, другога — у I паўгоддзі 2022 года.

Указам устаноўлена, што АЭС ўводзіцца ў эксплуатацыю ў адпаведнасці з праграмамі ўводу ў эксплуатацыю першага і другога блокаў электрастанцыі, зацверджаным яе аператарам — РУП «Беларуская атамная электрастанцыя».

Савету Міністраў даручана вызначыць парадак прыёмкі ў эксплуатацыю пускавых комплексаў блокаў АЭС і пералік дзяржорганаў і іншых арганізацый, якія выдаюць заключэнні пры прыёмцы гэтых пускавых комплексаў у эксплуатацыю.

У адпаведнасці з указам Саўмінам будуць прызначацца прыёмачныя камісіі не менш чым за 40 дзён да запланаванай даты ўводу ў эксплуатацыю кожнага блока; зацвярджацца акты прыёмкі ў эксплуатацыю пускавых комплексаў блокаў АЭС.

Звязда, 1 снежня 2020
 
Дата публикации:01.12.2020
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:388
 
Ключевые слова:
Белорусская АЭС Энергетика Астравец
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме