https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У галіне ўстойлівага развіцця ў Беларусі зроблена шмат, але трэба будзе зрабіць яшчэ больш


Аб гэтым заявіў намеснік старшыні Савета Рэспублікі, нацыянальны каардынатар па дасягненні МУР Анатоль Ісачанка.
1 снежня  Анатоль Ісачанка правёў рабочую сустрэчу з пастаянным каардынатарам ААН у Беларусі Іааннай Казана-Вішнявецкі ў фармаце відэаканферэнцыі.

"Сёння ў сферы дасягнення Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года ў Беларусі зроблена шмат, але ў нас наперадзе яшчэ больш актыўная работа", - сказаў Анатоль Ісачанка.

Паводле яго слоў, у аснове МУР заўсёды знаходзіцца чалавек. "Ніхто не павінен застацца ўбаку, і на гэта накіраваны ўсе 17 мэт устойлівага развіцця. Гэта безбар`ернае асяроддзе, ліквідацыя беднасці, неадукаванасці, уключанасць кожнага чалавека ў грамадскую дзейнасць. Гэта значыць, кожная мэта мае пэўны напрамак. Хочацца адзначыць, што Беларусь за 2020 год па дасягненні МУР заняла 18-е месца са 166 краін", - адзначыў нацыянальны каардынатар.

У парадку дня абмеркавання былі прадстаўлены рабочыя пытанні. У прыватнасці, бакі падвялі вынікі сумеснай работы, а таксама разгледзелі перспектывы далейшага супрацоўніцтва ў сферы падтрымкі нацыянальнай архітэктуры кіравання працэсам дасягнення МУР, імплементацыі Мэт устойлівага развіцця на рэгіянальны ўзровень, абмеркавалі планы работы на 2021 год.

1 снежня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:01.12.2020
Тематика:Культура, Экономика
Просмотров:233
 
Ключевые слова:
Цели устойчивого развития ООН
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме