https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


МНС выдала БелАЭС дазвол на энергапуск першага блока


Беларускай АЭС выдадзены дазвол на права выканання этапнай праграмы энергетычнага пуску энергаблока № 1, паведамілі ў прэс-службе Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях (Дзяржатамнагляду).
«23 кастрычніка Калегіяй Міністэрства па надзвычайных сітуацыях прынята станоўчае рашэнне аб унясенні змяненняў у ліцэнзію ДП „Беларуская АЭС“ на права ажыццяўлення дзейнасці ў галіне выкарыстання атамнай энергіі і крыніц іанізуючага выпраменьвання, якія дазваляюць прыступіць да выканання этапнай праграмы энергетычнага пуску энергаблока № 1», — паведамілі ў прэс-службе.

Дадзенае рашэнне грунтуецца на заключэнні Дзяржатамнагляду, які ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам разгледзеў вынікі экспертызы дакументаў, якiя абгрунтоўваюць бяспеку, і правёў праверку гатоўнасці Беларускай АЭС выканаць заяўленую дзейнасць.

Як паведамлялася, першая загрузка штатнай актыўнай зоны, выпрабаванні ў падкрытычным стане рэактарнай устаноўкі, выкананне фізічных эксперыментаў на мінімальна кантраляваным узроўні, энергетычны пуск і доследна-прамысловая эксплуатацыя дазваляюцца пасля праверкі гатоўнасці да адпаведных этапах ўводу ў эксплуатацыю АЭС і атрымання спецыяльных дазволаў (лiцэнзiй).

Пасля завяршэння гэтых этапаў разгледзяць пытанне аб выдачы ліцэнзіі на эксплуатацыю першага энергаблока. Яна выдаецца да пачатку работы дзяржаўнай камісіі па прыёмцы аб’екта ў эксплуатацыю.

Дзяржатамнагляд звяртае ўвагу: перад выдачай ліцэнзіі на эксплуатацыю першага энергаблока БелАЭС будуць праведзены грамадскія слуханні. Іх мэта — давядзенне да грамадскасці інфармацыі аб ходзе і выніках экспертызы бяспекі і ацэнкі адпаведнасці заяўніка ліцэнзійным патрабаванням і ўмовам.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце АЭС-2006 блізу Астраўца Гродзенскай вобласці. Генеральным падрадчыкам выступае дзяржкарпарацыя «Расатам».

Звязда, 24 кастрычніка 2020
 
Дата публикации:24.10.2020
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:413
 
Ключевые слова:
Белорусская АЭС Ядерная энергетика Безопасность МЧС
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме