https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дзяржпадтрымка эканомікі ў выглядзе падатковых ільгот і прэферэнцый на фоне пандэміі склала больш за Br34 млн


Аб гэтым паведаміў прэм`ер-міністр Раман Галоўчанка 2 кастрычніка ў Палаце прадстаўнікоў.
"Разгорнута маштабная работа па падтрымцы арганізацый, якія пацярпелі ад крызісных з`яў у сусветнай эканоміцы. У рамках цэлага пакета ўказаў прадастаўлены падатковыя льготы і прэферэнцыі каля 47 тыс. суб`ектам гаспадарання і індывідуальным прадпрымальнікам на агульную суму больш за Br34 млн. Прынята амаль 8 тыс. рашэнняў аб прадастаўленні арэндных канікулаў, аб`ём падтрымкі склаў больш за Br30 млн", - адзначыў Раман Галоўчанка. Дзяржбанкі пракрэдытавалі пад гарантыі ўрада больш за 50 прадпрыемстваў на суму каля Br700 млн, пад гарантыі мясцовых органаў улады - амаль на Br100 млн.

Стымулюючыя выплаты работнікам аховы здароўя і сацабслугоўвання за работу ва ўмовах COVID-19 склалі Br325 млн.

Паводле слоў кіраўніка ўрада, дзякуючы скаардынаваным дзеянням урада, Нацыянальнага банка, іншых структур падтрымліваецца макраэканамічная і фінансавая стабільнасць, своечасова і ў поўным аб`ёме выконваюцца знешнія і ўнутраныя абавязацельствы дзяржавы.

"Пацярпеўшы няўдачу ў спробе палітычнага бліцкрыгу, пэўныя сілы не пакідаюць спроб расхістаць эканоміку краіны, у тым ліку праз сацыяльныя сеткі, Telegram-каналы. Перад новым складам урада кіраўніком дзяржавы пастаўлены задачы, галоўная з якіх - не дапусціць спаду эканомікі. Гэта задача выканальная толькі пры адпаведным парадку, кіруемасці ва ўсіх сферах дзейнасці. І яна выконваецца", - сказаў Раман Галоўчанка.

2 кастрычніка 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:02.10.2020
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:422
 
Ключевые слова:
Мировой финансовый кризис Пандемия Коронавирус Господдержка Предпринимательство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме