https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


На кірмашы вакансій 27 жніўня прадставяць больш за 500 працоўных месцаў


Электронны кірмаш вакансій пройдзе 27 жніўня з 10:00 да 12:00 на сайце e-vacancy.by, паведамілі ў камітэце па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама.
Супрацоўнікаў будуць шукаць шэсць прадпрыемстваў Мінска: ААТ «Керамін», ААТ «МАЗ» — кіруючая кампанія холдынгу «БелаўтаМАЗ», ААТ «Мінскі мясакамбінат», ГП «Мінсктранс» (чатыры філіяла), РУП «Белмедпрэпараты», УП «Белсаюздрук». Сашукальнікам прапануюць больш за 500 вольных працоўных месцаў.

Дадзены фармат кірмашу вакансій дазваляе ў рэжыме анлайн азнаёміцца ​​з прапановамі па працаўладкаванні, атрымаць кансультацыі, запрашэнне на сумоўе.

Доступ да вакансій захаваецца і пасля заканчэння электроннага кірмашу. Яны будуць аўтаматычна перанесены ў базу дадзеных на партале службы занятасці.

Звязда, 24 жніўня 2020
 
Дата публикации:24.08.2020
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:358
 
Ключевые слова:
Рынок труда Ярмарка вакансий Трудоустройство Соцзащита в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме