https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Францыі прайшлі акцыі пратэста супраць планаў скарачэння тысяч працоўных месцаў


У Францыі ўвечары 8 ліпеня прайшлі маніфестацыі работнікаў некалькіх буйных кампаній, якія абвясцілі аб маштабных скарачэннях працоўных месцаў ва ўмовах крызісу, які выклікала пандэмія каранавіруса, паведамляе RFI.
Французскае міністэрства працы паведаміла, што кампаніі плануюць скараціць у агульнай складанасці да 27 тыс. супрацоўнікаў. Да прыкладу, Air France абвясціла аб плане скарачэнняў 7,5 тыс. супрацоўнікаў на працягу двух гадоў. У Тулузе некалькі тысяч чалавек пратэставалі супраць плана авіякасмічнага канцэрна Airbus скараціць да лета наступнага года 15 тыс. працоўных месцаў. На заводах канцэрна ў Тулузе пад пагрозай 3,5 тыс. працоўных месцаў. 

У планах кампаніі Nokia на прадпрыемствах у Францыі скараціць 1,2 тыс. працоўных месцаў. Фармацэўтычная фірма Sanofi абвясціла аб ліквідацыі 1,7 тыс. працоўных месцаў у Еўропе, у Францыі план тычыцца тысячы супрацоўнікаў кампаніі.

Звязда, 9 ліпеня 2020
 
Дата публикации:09.07.2020
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:290
 
Ключевые слова:
Франция Безработица Пандемия Страйк Коронавирус
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме