https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларуская "дачка" за суткі здабывае на Ямале 2,55 мільёна кубаметраў газу


C 2013 года ААТ "НК "Янгпур" прадстаўляе "Беларуснафту" на расійскім рынку здабычы нафты і газу.
Самы паўночны актыў "Беларуснафты" працуе ў Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе Расіі і асноўную частку ўласнай здабычы яму забяспечвае радовішча "Метельное".

"Напрыклад, у маі 2020 года сутачная здабыча прыроднага газу на гэтай плошчы дасягнула 2,4 мільёна кубаметраў, кандэнсату - 190 тон", - піша партал NEFT.by.

У цяперашні час толькі за адны суткі расійская "дачка" беларускай кампаніі здабывае 2,55 мільёна кубічных метраў прыроднага газу і 200 тон газакандэнсату.

Кампанія "Янгпур" так актыўна распрацоўвала сваё галоўнае радовішча, што трэцюю па ліку ўстаноўку падрыхтоўкі газу і стабілізацыі газакандэнсату пабудавала непасрэдна на газавым "кусце".

"Гэта дазволіла дадаткова рэалізоўваць у сістэму ПАТ "Газпрам" мільён кубоў прыроднага газу ў суткі", - адзначаюць у расійскім актыве "Беларуснафты".

Цяпер у кампаніі плануюць, што па выніках 2020 года аб`ём здабычы вырасце ў параўнанні з папярэднім як мінімум удвая і складзе звыш 700 мільёнаў кубаметраў газу і 80 тысяч тон газакандэнсату.

Мінск, 15 чэрвеня 2020
Sputnik
 
Дата публикации:15.06.2020
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:267
 
Ключевые слова:
Энергетика Геологоразведка "Янгпур"
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме