https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Белстат: гадавы ўзровень інфляцыі крыху знізіўся ў кастрычніку


Харчовыя тавары па-ранейшаму даражэюць хутчэй за астатнія, але ў цэлым індэкс спажывецкіх цэн знізіўся.
Інфляцыя паводле вынікаў кастрычніка ў гадавым выражэнні склала 5,9%, паведамляе Белстат.

Калі параўноўваць спажывецкія цэны ў кастрычніку з вераснёўскімі, то ў сярэднім яны выраслі на 0,5%. Больш за ўсё падаражэлі прадукты харчавання: плюс 0,7% за месяц і 7,2% у гадавым выражэнні. Паслугі і нехарчовыя тавары за кастрычнік сталі даражэй на 0,3%, а да кастрычніка мінулага года, адпаведна – на 6% і 4,1%.

Раней Белстат апублікаваў даныя аб змяненні цэн вытворцаў прамысловай прадукцыі.

У сегменце спажывецкіх тавараў за кастрычнік яны ўпалі на 0,2%, а ў параўнанні са снежнем 2023-га – выраслі на 4,9%.

У верасні ў цэлым інфляцыя склала 6%. Цэны на прадукты павялічыліся на 0,5% (у параўнанні са жніўнем), а ў гадавым выражэнні – на 7,5%. Па выніках мінулага года інфляцыя ў краіне склала 5,8%. У канцы гэтага года, паводле планаў улад, яна павінна быць не больш за 6%.

Мінск, 17 лістапада 2024
Sputnik
 
Дата публикации:17.11.2024
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:65
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Инфляция Финансы Ценообразование
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме