https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


За апошнія тры гады вытворчасць прамысловай прадукцыі ў Гомельскай вобласці павялічылася на 10%


Пра гэта расказаў намеснік старшыні — начальнік упраўлення эканамічнага рэгулявання камітэта эканомікі Гомельскага аблвыканкама Данііл Дворкін у праекце БелТА «Краіна гаворыць».
Для гаспадарчага комплексу вобласці характэрная станоўчая дынаміка, а тут сур’ёзны ўклад уносіць прамысловасць, адзначыў Данііл Дворкін. «За дзесяць месяцаў гэтага года выраблена прампрадукцыі на Br32 млрд, што больш чым летась. З кожным годам у нас адзначаецца станоўчая дынаміка. За апошнія тры гады з пачатку пяцігодкі прырост склаў каля 10%. Прамысловы комплекс у значнай ступені ўплывае на развіццё ўсяго рэгіёну і ўсёй нашай эканомікі», — падкрэсліў ён.

Значная частка прадукцыі — імпартазамяшчальная. «Было выраблена прадукцыі на $ 755 млн, і ў гэтай праграме ўдзельнічае ў нас каля 100 суб’ектаў гаспадарання. Па выніках года плануецца вырабіць прадукцыі парадку на $1 млрд.гэта значны аб’ём. Гэтая прадукцыя запатрабаваная не толькі ў нас, дзесьці 60% пастаўляецца на экспарт», — дадаў намеснік старшыні.

У партнёрах па экспарце тавараў Гомельскай вобласці цяпер значыцца 76 краін, а ў 113 краін рэгіён экспартуе паслугі. «Наша прадукцыя запатрабаваная на знешніх рынках, яе ведаюць, яе хочуць і мэтанакіравана заказваюць у нашых прадпрыемстваў. Гэта і ювелірныя вырабы, і харчовая прадукцыя, і прадукцыя металаапрацоўкі, дрэваапрацоўкі. У прынцыпе ўся гэтая прадукцыя запатрабаваная сёння, — заўважыў ён. — У нас ідзе ўзаемадзеянне абсалютна па ўсіх напрамках, якія абазначае кіраўнік нашай дзяржавы, для таго, каб была выканана галоўная задача — дыверсіфікацыя экспартных паставак».

Звязда, 26 снежня 2024
 
Дата публикации:26.12.2024
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:34
 
Ключевые слова:
Гомельшчына Импортозамещение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме