Пра гэта ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» заявіў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка, а таксама параўнаў кошт набору прадуктаў для салаты аліўе ў 2023 і 2024 гадах.
Разважаючы на тэму таго, што многія ацэньваюць падаражанне прадуктаў за год па «індэксе аліўе» і адказваючы на пытанне, на што ўрад звяртае ўвагу, Раман Галоўчанка адзначыў: «на самай справе на ўсё звяртаем. У нас ёсць параметр па інфляцыі, ён вядомы, яна сёлета не павінна перавысіць 6%. На наступны год мы таксама сабе вельмі напружаны ставім параметр па інфляцыі. І, зноў-такі, разлічваем, што насельніцтва гэта не заўважыць ,таму што мы заклалі рост сярэдняй намінальнай налічанай заработнай платы ў наступным годзе парадку Br2, 4 тыс. Гэтага будзе цалкам дастаткова, каб перакрыць чаканы рост коштаў. З 1 студзеня павялічыцца базавая стаўка, па якой разлічваюцца аклады бюджэтнікаў».
Гаворачы аб кошце прадуктаў для аліўе ў мінулым годзе і ў 2024-м, кіраўнік урада сказаў: «як раз нядаўна так званы індэкс аліўе ў нас палічылі і, на самай справе, досыць нечаканая лічба атрымалася. У нас сёлета „індэкс аліўе“ адмоўны, гэта значыць аліўе патаннеў. Магчыма, гэта звязана з тым, што цяпер многія асноўныя інгрэдыенты, тыпу маянэзу, зялёнага гарошку і гэтак далей, знаходзяцца на акцыях, распродажах. Летась набор для тыповага аліўе каштаваў 13 рублёў 80 капеек. Сёлета ён каштуе 13 рублёў 44-45 капеек. Цалкам прымальная лічба».
Звязда, 30 снежня 2024