https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Сёлета Беларусь патраціла 5,7 млрд. долараў на абслугоўванне знешняга доўгу


Абслугоўванне валавога знешняга доўгу Беларусі ў студзені—верасні 2012 года абышлося ў 5 млрд. 707,2 млн. долараў, паведамілі БелаПАН у Нацыянальным банку.
Пры гэтым выплаты па асноўным доўгу склалі 4 млрд. 733,6 млн. долараў, плацяжы па працэнтах — 973,6 млн. долараў.

На абслугоўванне знешняга дзярждоўгу патрачана 808,4 млн. долараў. З гэтай сумы 314,4 млн. долараў пайшло на пагашэнне асноўнага доўгу, 494 млн. долараў — на выплаты працэнтаў.

У цэлым, паводле звестак Нацбанка, на 1 кастрычніка 2012 года валавы знешні доўг краіны знізіўся да 32 млрд. 966 млн. долараў з 34 млрд. 23 млн. долараў на 1 студзеня 2012 года. У разліку адносна ВУП гэта 58,6% і 62,3% ВУП адпаведна.

Пры гэтым знешні доўг органаў дзяржаўнага кіравання з пачатку года павялічыўся да 12 млрд. 779 млн. долараў з 12 млрд. 351 млрд. долараў на пачатак года.

У разліку на душу насельніцтва знешні доўг знізіўся на 110 долараў з пачатку года і склаў 3.485 долараў.

Адносіны валавога знешняга доўгу да экспарту тавараў і паслуг на 1 кастрычніка 2012 года склаліся на ўзроўні 62,3%.

Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі (золатавалютныя рэзервы) на 1 кастрычніка 2012 года пакрывалі 24,6% знешняга доўгу, у той час як на 1 студзеня 2012 года гэты паказчык складаў 23,3%.

Валавы знешні доўг уключае ў сябе доўг органаў дзряжаўнага кіравання, органаў грашова-крэдытнага рэгулявання, банкаў і іншых сектараў эканомікі.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 16 снежня 2012
 
Дата публикации:16.12.2012
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1522
 
Ключевые слова:
Госдолг Беларуси Золотовалютный резерв Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме