https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Генсек Савета Еўропы спадзяецца на далучэнне Беларусі да СЕ


Генеральны сакратар Савета Еўропы Турб`ёрн Ягланд не выключае ў перспектыве ўступленне Беларусі ў СЕ.
Пра гэта ён заявіў 17 мая на прэс-канферэнцыі па выніках перамоў з кіраўніком МЗС РФ Сяргеем Лаўровым.

"Еўропа не абмяжоўваецца краінамі — членамі ЕС. У яе ўваходзяць у нашым разуменні 47 краін. Спадзяюся, хутка гэтая колькасць павялічыцца да 48 за кошт далучэння Беларусі", — цытуе Ягланда РІА Новости.

Савет Еўропы быў заснаваны ў 1949 годзе і з`яўляецца зараз міжнароднай палітычнай арганізацыяй, галоўная задача якой абарона правоў чалавека, развіццё дэмакратыі і ўмацаванне вяршэнства права на тэрыторыі ўсіх краін-удзельніц.

Беларусь застаецца адзінай еўрапейскай краінай, якая не ўваходзіць у Савет Еўропы. У 1993 годзе рэспубліка атрымала статус спецыяльнага запрошанага ў Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ), але была пазбаўлена яго пасля рэферэндуму 1996 года, вынікі якога не прызнала міжнародная супольнасць.

У чэрвені 2009 года ПАСЕ прыняла рэзалюцыю аб вяртанні Беларусі статусу спецыяльнага запрошанага пры ўмове адмены смяротнай кары або ўвядзення мараторыя на яе.

У пачатку 2010 года ў Беларусі былі прыведзены ў выкананне два смяротныя прысуды, пасля чаго ПАСЕ рэкамендавала сваім членам не наведваць рэспубліку. Адзіным афіцыйным прадстаўніком ПАСЕ, які наведаў Беларусь пасля гэтага, стала дакладчык асамблеі па сітуацыі ў краіне Сініка Хурскайнен.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 17 мая 2011
 
Дата публикации:17.05.2011
Тематика:Культура, Экономика
Просмотров:2826
 
Ключевые слова:
Совет Европы Беларусь-Евросоюз Права человека Демократия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме