https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка аб праблеме вываду валюты за межы краіны: у бліжэйшы час разбяромся з урадам


Прэзідэнт Беларусі 4 лютага на сустрэчы з даверанымі асобамі выказаўся аб праблеме вываду валюты за межы краіны.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў час даклада генеральнага пракурора закраналася пытанне вываду валюты за межы краіны. Высветлілася, што за год за мяжу былі выведзены не дзясяткі мільёнаў грашовых сродкаў, як дакладвалася раней Прэзідэнту, а сотні. "Далажылі, што няма праблем: калі і вывелі за год, 15 мільёнаў або вось столькі. Аказваецца, не мільёны, а сотні мільёнаў", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Гэта насуперак таму, што Прэзідэнт даручаў не дапускаць, каб замежныя інвестары, якія сыходзяць з Беларусі, неабгрунтавана выводзілі валютныя сродкі, заробленыя тут. "Сыходзіце - ідзіце", - такім было і застаецца асноўнае патрабаванне кіраўніка дзяржавы.

"Дывідэнды выводзяць. Яны што, асабіста самі зарабілі гэтыя грошы? Мізэрную зарплату нашым людзям заплацілі, самі зматаліся за мяжу і вывелі яшчэ грошы. Гэта што, нармальна?" - крытычна выказаўся пра сітуацыю, якая склалася, Аляксандр Лукашэнка.

"У бліжэйшы час мы разбяромся з урадам, як яны рэалізоўвалі тыя рашэнні, якія мною былі прыняты", - сказаў Прэзідэнт.

4 лютага 2025, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.02.2025
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:26
 
Ключевые слова:
Инвестиции Валюта
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме