https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дзяржаўны доўг Беларусі на 1 лютага склаў 153,8 трлн. рублёў і знізіўся ў параўнанні з пачаткам 2014 года на 0,2 трлн. рублёў, або на 0,1%


Пра гэта паведамляе Міністэрства фінансаў Беларусі.
Пры гэтым знешні дзяржаўны доўг склаў 12,2 млрд. долараў ЗША, знізіўшыся з пачатку года на 192,1 млн. долараў ЗША, або на 1,5% (з улікам курсавой розніцы).

У студзені 2014 года прыцягнуты знешнія дзяржаўныя пазыкі на 60,1 млн. долараў ЗША: 45 млн. — па дзяржаўным экспартным крэдыце ўрада Расійскай Федэрацыі для будаўніцтва АЭС; 6,4 млн. — па крэдытах банкаў КНР; 8,7 млн. — па крэдытах Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця (МБРР).

З пачатку года пагашаны знешнія дзярждаўгі на 244,7 млн. долараў ЗША. 183,9 млн. выплачана па абавязацельствах перад МВФ па крэдыце стэнд-бай; 60,8 млн. долараў ЗША — па крэдытах банкаў КНР.

Унутраны дзяржаўны доўг па стане на 1 лютага склаў 35,7 трлн. рублёў, павялічыўшыся з пачатку года на 6,8 млрд. рублёў, або на 0,02% (з улікам курсавой розніцы).

За студзень 2014 года размешчана ўнутраных валютных дзяржаўных аблігацый для фізічных асоб на 13,9 млн. долараў ЗША, пагашана дзяржаўных аблігацый для юрыдычных асоб на 37,5 млн. долараў ЗША і 20,3 млрд. рублёў.

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 1 сакавіка 2014
 
Дата публикации:01.03.2014
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:755
 
Ключевые слова:
Госдолг Кредиты Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме