«Спробы ізаляваць нашу краіну пацярпелі фіяска і, запэўніваю вас, і далей не будуць мець ніякага поспеху. Якія выпалі патокі экспарту на рынкі Захаду і Украіны ўжо не проста кампенсаваныя і пераарыентаваныя, але і істотна перавышаныя».
Сумарна Беларусь працягвае гандляваць больш чым з 210 краінамі і тэрыторыямі. У пяцёрку асноўных партнёраў уваходзяць Расія, Кітай, ААЭ, Польшча, Германія. Значныя аб’ёмы гандлю з Казахстанам, Турцыяй, Італіяй, Бразіліяй, Узбекістанам.
«Безумоўна, сур’ёзным выклікам для айчынных экспарцёраў сталі выбудоўванне лагістыкі для дастаўкі тавараў і перафарматаванне сістэмы трансгранічных плацяжоў. Але мы працуем па гэтых пытаннях, у тым ліку з партнёрамі з дружалюбных краін, і, як правіла, знаходзім эфектыўныя рашэнні. У 2023 годзе аб’ём узаемнага гандлю таварамі і паслугамі Беларусі і Расіі перавысіў рэкордны паказчык у $53 млрд.па выніках 2024-га чакаем новы рэкорд, што, безумоўна, не можа не радаваць. Дынамічна развіваецца наша ўзаемадзеянне і з астатнімі традыцыйнымі партнёрамі па ЕАЭС і СНД, а таксама Грузіяй. Прырост экспарту ў гэтыя краіны дасягнуў практычна чвэрці ад паказчыкаў 2023 года».
Не спыняецца планамерная праца з іншымі партнёрамі, сярод якіх і краіны далёкай дугі — Індыя, В’етнам, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты і іншыя. Асобнае месца займае Кітай.
«Скажу шчыра, доля гэтых краін у нашым экспарце пакуль не такая вялікая, як магла б быць. Але дынаміка росту станоўчая — з 11% у 2021 годзе да 20% у 2024 — м.а наша стратэгічная мэта-30%. Сур’ёзна працуем над яе дасягненнем. Акрамя таго, нягледзячы на спробы палітычнага кіраўніцтва ЕС і ЗША адкрыта душыць свой бізнес, звязаны з Беларуссю, там таксама захоўваецца сур’ёзная цікавасць да гандлёвага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва.
Працягваем працаваць у не закрытых санкцыямі сектарах, у тым ліку нарошчваць экспарт у ЕС. Гэта пра многае кажа, і разумныя, разважныя людзі даўно зрабілі высновы».
Працягваем працаваць у не закрытых санкцыямі сектарах, у тым ліку нарошчваць экспарт у ЕС. Гэта пра многае кажа, і разумныя, разважныя людзі даўно зрабілі высновы».
Звязда, 9 студзеня 2025