https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Экспарт будаўнічых паслуг у 2022 годзе дасягнуў $440 млн, і гэта рэкордны паказчык для Беларусі з 2016 года


Аб гэтым паведаміў міністр архітэктуры і будаўніцтва Руслан Пархамовіч.
Руслан Пархамовіч адзначыў, што 2022 год быў няпросты для ўсіх галін, у тым ліку і для будаўнічай. Таму запланаваныя паказчыкі так і не былі дасягнуты.

"Так, сапраўды, абсалютна справядлівая крытыка ў адрас будаўнічага комплексу ў тым, што аб`ёмы падрадных работ не дасягнулі ні мінулагодняга паказчыка, ні пастаўленай задачы. На канец 2022 года мы спрацавалі на ўзроўні 88,6-88,7 працэнта да ўзроўню мінулага года. Гэтага відавочна недастаткова", - падкрэсліў міністр.

Ён растлумачыў, што аб`ём будаўніча-мантажных работ у краіне знізіўся з-за спаду ўзроўню інвестыцый. "Іх тэмп яшчэ меншы - 81 працэнт", - заўважыў Руслан Пархамовіч.

Каб загрузіць беларускія падрадныя арганізацыі, галіна была арыентавана на экспарт будаўнічых паслуг.

"Менавіта таму тэмп росту аб`ёму падрадных работ за мінулы год вырас на 170 працэнтаў. У тым ліку па жыллёвым будаўніцтве - на 150 працэнтаў. Аб`ём экспарту за мяжу дасягнуў $440 млн і з`яўляецца максімальным з 2016 года - менавіта тады Беларусь рэалізоўвала вялікія замежныя праекты па будаўніцтве прамысловых аб`ектаў (размова, у прыватнасці, аб узвядзенні Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната ў Туркменістане.). Сёння ў нас больш разнастайны асартымент аб`ектаў. Але мы працуем для таго, каб загрузіць будаўнічыя прадпрыемствы або ўнутры краіны, або за межамі. Асноўная мэта - мы павінны своечасова атрымліваць дастойную зарплату", - заявіў міністр.

3 студзеня 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.01.2023
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:699
 
Ключевые слова:
Строительство Экспорт услуг Инвестиции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме