https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія кампаніі сталі лаўрэатамі прэміі СНД за дасягненні ў галіне якасці прадукцыі і паслуг


Беларускія кампаніі сталі лаўрэатамі прэміі СНД за дасягненні ў галіне якасці прадукцыі і паслуг за 2021 год, паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі.
Урачыстая цырымонія ўзнагароджвання адбылася ў Ташкенце, дзе праходзіла пасяджэнне Міждзяржаўнага савета па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі краін СНД. Узнагароды былі ўручаны намеснікам старшыні Выканаўчага камітэта - выканаўчага сакратара СНД Ільхомам Нематавым.

Звання лаўрэата ўдастоены СТАА "Бел-Пласт Інтэрнэшнл" (Ліда), ТАА "Праймілк" (Шчучын) і ААТ "Брэсцкі мясакамбінат". Дыпламантамі прызнаны ТАА "Вытворчае аб`яднанне "Энергакамплект" (Віцебск) і СААТ "Камунарка" (Мінск).

Прэмія СНД за дасягненні ў галіне якасці прадукцыі і паслуг прысуджаецца адзін раз у два гады на конкурснай аснове арганізацыям дзяржаў - удзельніц Садружнасці за дасягненне значных вынікаў у галіне якасці прадукцыі (паслуг), забеспячэнне яе бяспекі, а таксама ўкараненне высокаэфектыўных метадаў менеджменту якасці.

15 ліпеня 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:15.07.2022
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:918
 
Ключевые слова:
Стандартизация Метрология Сертификация Качество продукции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме