https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Экспарт беларускіх тавараў у Кітай за пяць месяцаў узрос у 1,5 раза


Аб гэтым заявіла намесніца міністра эканомікі Алеся Абраменка, гаворачы, як арганізавана работа па пераарыентацыі экспартных патокаў у КНР.
Экспарт беларускіх тавараў у Кітай ужо ўзрос практычна ў 1,5 раза, больш аператыўна набліжаючы да гадавой мэты яго двухкратнага павелічэння. 

Кітай захоўвае пазіцыю аднаго з важнейшых стратэгічных партнёраў Беларусі. На думку Алесі Абраменка, дзякуючы высокаму ўзроўню супрацоўніцтва назіраецца паступальны рост і развіццё сумесных гандлёва-эканамічных ініцыятыў.

"Для пераарыентацыі таварных патокаў з рынкаў недружалюбных краін на кітайскі сфармаваны галіновыя імпартныя заяўкі і прапановы па актуалізацыі экспартных заявак у КНР на бягучы год. Беларускія вытворцы працуюць непасрэдна з кітайскімі гандлёвымі палатамі, асацыяцыямі і прадпрыемствамі па магчымых пастаўках тэхналагічнага абсталявання з Паднябеснай", - сказала яна.

У маі праведзена шостае пасяджэнне Камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве Беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта.

"Па яго выніках нашы галіновыя ведамствы падпісалі мемарандумы аб супрацоўніцтве з кітайскімі гандлёвымі палатамі. Як вынік - за студзень-май экспарт тавараў у КНР павялічыўся практычна ў 1,5 раза і склаў больш як $0,5 млрд. Перад намі стаіць задача нарасціць яго ў двухкратным памеры", - падкрэсліла намесніца міністра.

Як адзначыла Алеся Абраменка, сёння больш за сотню беларускіх прадпрыемстваў акрэдытаваны і нацэлены на работу на кітайскім рынку.

"Нашы тавары заваявалі давер кітайскіх пакупнікоў. У пачатку ліпеня ў індустрыяльным парку "Вялікі камень" адбыліся адкрыццё першага нацыянальнага электроннага павільёна Беларусі і афіцыйны запуск прасоўвання айчынных тавараў пры дапамозе прамых трансляцый на кітайскіх электронных платформах. Нацыянальны павільён - першы прыклад выхаду беларускай прадукцыі на кітайскі маркетплэйс, па сутнасці, новая мадэль трансгранічнага электроннага гандлю паміж Беларуссю і Кітаем", - растлумачыла намесніца міністра эканомікі.

21 ліпеня 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:21.07.2022
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:517
 
Ключевые слова:
Китай Товарооборот Диверсификация экспорта Технологии Великий Камень
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме