https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


МТЗ прадставіў беспілотны трактар на "Белагра"


МТЗ прадставіў беспілотны трактар BELARUS-А3523і на міжнароднай спецыялізаванай выстаўцы "Белагра-2022".
"Цяпер усё больш укараняюцца тэхналогіі дакладнага земляробства ў сельскай гаспадарцы. Дакладная траекторыя, раўнамернае ўнясенне ўгнаенняў і сродкаў аховы - за кошт гэтага павышаецца ўраджайнасць, змяншаюцца выдаткі. Беспілотны трактар - наступны этап у гэтым напрамку. Практычна ўсе функцыі могуць кіравацца з пульта або ў ручным рэжыме, або калі закладзена ўласная праграма", - расказаў начальнік бюро агульнай кампаноўкі трактароў МТЗ Васіль Гнедчык.

На "Белагра" прадстаўлены і гусенічны трактар ад "МТЗ-Холдынг". У Беларусі ён запатрабаваны толькі ў некаторых рэгіёнах, пры гэтым у РФ ён знаходзіць прымяненне на вялікіх плошчах, паколькі не вельмі ўшчыльняе глебу і мае высокую праходнасць. Ён можа праехаць і па дарогах агульнага карыстання ў адрозненне ад металічных тракаў, якія пашкоджваюць паверхню.

Асаблівасць цяперашняй экспазіцыі ад "МТЗ-Холдынг" - прадстаўлены тэхналогіі апрацоўкі глебы і атрымання ўраджаю. Прэзентавана каля 20 мадэлей тэхнікі - не толькі трактары BELARUS, але і агрэгаты да іх.

Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "Белагра-2022" праходзіць 7-11 чэрвеня ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень". Аграрны форум традыцыйна збірае разам не толькі беларускіх аграрыяў і работнікаў харчовай і перапрацоўчай прамысловасці, але і іх замежных калег і партнёраў. У бягучым годзе ўдзел у выстаўцы прымаюць звыш 400 кампаній з розных краін, у тым ліку Беларусі, Кітая, Казахстана, Таджыкістана і іншых. Вялікая колькасць удзельнікаў ад Расіі - больш за 30 рэгіёнаў.

Калектыўныя экспазіцыі сфарміравалі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністэрства прамысловасці, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, канцэрн "Белдзяржхарчпрам", Белкаапсаюз.

"Белагра" стала і пляцоўкай для дзелавых перагавораў. У праграму выстаўкі ўвайшлі В2В-сустрэчы, круглыя сталы, канферэнцыі, дэманстрацыйныя паказы і конкурсы.

8 чэрвеня 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:08.06.2022
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:1011
 
Ключевые слова:
МТЗ Беспилотник Инновации Технологии BELARUS-А3523і Выставка БелАГРО-2022 Сельское хозяйство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме