https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Летась экспарт тавараў склаў амаль $40 млрд


Непасрэдны ўплыў на фармаванне і рэалізацыю знешняй палітыкі Беларусі аказвала далейшае абвастрэнне геапалітычных і геаэканамічных супярэчнасцяў у глабальным і рэгіянальным разрэзах, нарастанне дэстабілізацыі сферы міжнароднай бяспекі, заўважылі ў Міністэрстве замежных спраў.
Як зазначаецца ў дакуменце, ключавая роля ў рабоце МЗС традыцыйна адводзілася эканамічнай дыпламатыі. Аднаўленне сусветнай эканомікі дабратворна паўплывала на вынікі знешняга гандлю Беларусі.

Па дадзеных МЗС, летась экспарт тавараў склаў $39,9 млрд, што на 36,7 працэнта больш за ўзровень папярэдняга года. Павышаным попытам на сусветным рынку карысталіся беларуская прадукцыя нафтахіміі, машынабудавання, металургіі, дрэваапрацоўкі, харчовыя і сельскагаспадарчыя тавары, прадукцыя лёгкай прамысловасці, мэбля, шкло, шкловалакно, цэмент.

Беларуская прадукцыя пастаўлялася на рынкі 174 краін і тэрыторый, у тым ліку аднавіўся экспарт на рынкі 12 краін.

Прырост экспарту беларускіх тавараў летась назіраўся практычна ва ўсіх рэгіёнах свету. У найбольшай ступені (на $4,1 млрд, або на 74,4 %) экспарт узрос у Еўрасаюз. Пры гэтым удалося нарасціць пастаўкі ў 21 краіну ЕС. Прырост экспарту ў Расію склаў 24,6 працэнта, у іншыя краіны ЕАЭС — 25,9 працэнта. У краіны СНД (без ЕАЭС) і Грузію экспарт павялічыўся на 67,3 працэнта, у асноўным за кошт нарошчвання паставак ва Украіну.

Экспарт у краіны далёкай дугі ўзрос на 21,4 працэнта, у тым ліку ў Кітай — на 16,1 працэнта. Доля краін ЕС і далёкай дугі ў агульным аб`ёме экспарту павялічылася да 35 працэнтаў. Сальда знешняга гандлю таварамі Беларусі за кошт перавышэння тэмпаў росту экспарту над тэмпамі росту імпарту на 9,1 працэнтнага пункта палепшылася на $1,7 млрд у параўнанні з 2020-м. Пры гэтым сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі ў выніку перавышэння тэмпу росту экспарту над тэмпам росту імпарту на 3,6 працэнтнага пункта склалася дадатным у памеры $3,8 млрд і палепшылася ў параўнанні з папярэднім годам на $1,9 млрд.

Аўтар: Пётр Дунько
Звязда, 15 лютага 2022
 
Дата публикации:15.02.2022
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:284
 
Ключевые слова:
Экспорт Статистика Геополитика Мировой финансовый кризис
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме